Уплывовы амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн, які знаходзіцца ва Ўкраіне, у інтэрвію «Беларускаму партызану» згадаў і Беларусь.
Адказваючы на пытаньне, чаму ў Беларусі нічога не атрымалася ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў адрозьненьне ад Украіны спадар Маккейн заявіў:
«Лукашэнка зьяўляецца найбольш брутальным і грубым дыктатарам Эўропы, і рана ці позна людзі ў Беларусі вызваляцца ад яго кіраўніцтва.
Украіна — ж вялікае, шматкультурнае, вельмі разнастайнае грамадзтва, з высокаадукаваным насельніцтвам, сапраўды вялікая краіна. Я думаю, што Пуціну хацелася б утрымаць Украіну ў расейскай арбіце больш, чым любую іншую краіну сьвету. Часта кажуць, што з Украінай Расея — гэта заходняя вялікая дзяржава, а без Украіны — гэта ўсходняя дзяржава».
Пра лідэраў украінскай апазыцыі Джон Маккейн заявіў:
«Я атрымаў моцнае ўражаньне ад іх адданасьці справе, ад іх гатоўнасьці гуляць лідэрскую ролю, іх патрыятызму і прыхільнасьці ідэі зрабіць Украіну эўрапейскай нацыяй».
Паводле амэрыканскага сэнатара вялікі ціск на Ўкраіну робіць кіраўніцтва Расеі:
«Па-першае, сапраўды няма ніякага сумневу, што Пуцін выкарыстоўвае неверагодны ціск на ўрад і народ Украіны. Я ня веру, што яму ўдасца прымусіць Украіну далучыцца да яго так званага Мытнага саюза. Але нам трэба аказаць дапамогу Ўкраіне з боку МВФ, каб яна справілася з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасьцямі.
ЗША і Расея супрацоўнічаюць ў пытаньні хімічнай зброі. Але Расея працягвае пастаўляць зброю Башару Асаду, які працягвае забіваць нявінных дзяцей, жанчын і мужчын у Сірыі. І гэта абуральна. Там дзе мы можам супрацоўнічаць з Расеяй, нам варта супрацоўнічаць. Але гэта ніякім чынам не павінна зьмяніць нашу падтрымку Ўкраіны і таго, каб Украіна стала эўрапейскай нацыяй.
Я думаю, што сытуацыя ва Ўкраіне вырашыцца на працягу бліжэйшых дзён».