Лідэры партыяў УДАР Віталь Клічко, «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк і «Свабоды» Алег Цягнібок сустрэліся з чальцом Сэнату ЗША Джонам Маккейнам.
Сэнатар Джон Маккейн прыляцеў сёньня ў Кіеў, каб падтрымаць удзельнікаў Эўрамайдану.
Лідэры партыяў УДАР Віталь Клічко, «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк і «Свабоды» Алег Цягныбок сустрэліся з чальцом Сэнату ЗША Джонам Маккейнам.
Падчас размовы з сэнатарам Клічко адзначыў, што Украіна перажывае важны гістарычны момант, які абумовіць далейшае разьвіццё дзяржавы — у бок дэмакратыі ці дыктатуры, і «менавіта цяпер дзяржаве патрэбна разнастайная падтрымка сяброў Украіны за мяжой».
Лідэр УДАР адзначыў, што маральнай падтрымкі недастаткова.
«Патрэбныя дзеяньні і ціск на ўрад, які б зрабіў немагчымым ужываньне сілы супраць мірных дэманстрантаў. Менавіта таму мы заклікаем ўрад ЗША ўвесьці пэрсанальныя санкцыі ў дачыненьні да службовых асобаў, вінаватых ва ўжываньні сілы супраць мірных дэманстрантаў», — заявіў Клічко.
Лідэры апазыцыі выказалі надзею, што Джон Маккейн падтрымае разгляд гэтага пытаньня ў Сэнаце ЗША. Пасьля сустрэчы з апазыцыяй сэнатар назіраў за Эўрамайдану з апошняга паверху Дома прафсаюзаў.
Гледзячы на тысячы мітынгоўцаў, што запалілі свае тэлефоны, ён сказаў. «Гэта дзіўна! Я ніколі ня бачыў нічога падобнага».
Напярэдадні група сэнатараў прадставіла праект рэзалюцыі, у якім заклікала ўрад ЗША разгледзець пытаньне аб санкцыях у дачыненьні да ўкраінскіх чыноўнікаў у выпадку далейшага гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.

сенатор Макклейн встретился с @s_vakarchuk and @Klitschko #евромайдан #євромайдан #Вакарчук #кличко МЕГА ФОТО! pic.twitter.com/fSuPdSZJV1
— новости UA-EU (@zhenya721) December 14, 2013
Сёньня на Майдане выступіў гурт Акіян Эльзы ў сваім першапачатковым складзе.ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ
http://www.ustream.tv/embed/16693454?ub=ff3d23&lc=ff3d23&oc=ffffff&uc=ffffff&v=3&wmode=direct
http://www.ustream.tv/embed/15360937?ub=ff720a&lc=ff720a&oc=ffffff&uc=ffffff&v=3&wmode=direct
http://www.ustream.tv/embed/16573315?ub=ff720a&lc=ff720a&oc=ffffff&uc=ffffff&v=3&wmode=direct