Зьвесткі пацьвердзіла сястра ксяндза Лазара Яніна.
«Так, ён пачаў служыць у Вілейцы. У яго ўсё наладжваецца», — сказала Яніна Лазар карэспандэнту Свабоды.
На пытаньне, ці працягваецца расьсьледаваньне справы аб пасобніцтве ў шпіянажы, якая была заведзеная на яе брата, жанчына не адказала. «Прабачце, не магу зараз гаварыць, я на працэдурах, тут нічога не чуваць», — сказала Яніна Лазар.
Як піша «Наша ніва» са спасылкай на выконваючага абавязкі прэс-сакратара Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксяндза Юрыя Санько, ў Вілейцы ксёндз Уладзіслаў Лазар знаходзіцца адразу як быў вызвалены з ізалятару КДБ 3 сьнежня. Ён будзе служыць другім ксяндзом ў мясцовым касьцёле Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Ксёндз Уладзіслаў Лазар быў арыштаваны ў Менску ў канцы траўня і больш за паўгода ўтрымліваўся ў «амэрыканцы». У ліпені КДБ прызнала, што ксёндз Лазар затрыманы і абвінавачваецца ўва аказаньні грашовай дапамозе чалавеку, які падазраецца ў шпіянажы. Зь вязьніцы ксёндз Лазар пісаў сваякам, што ні ў чым не вінаваты і спадзяецца на хуткае вызваленьне. У пачатку сьнежня ўва ўправе інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ паведамілі, што сьледзтва вырашыла вызваліць ксяндза Лазара пад падпіску з абавязкам штодня адзначацца ў міліцыі. Паводле гэтай інфармацыі расьсьледаваньне справы, ў якой фігуруе Ўладзіслаў Лазар, працягваецца.