Біёграфы Гофмана пішуць, што калі ён хварэў, дык бачыў вакол замест людзей музычныя інструмэнты. Надакучлівыя фаготы, тлустыя трубы, злыя трамбоны і расьпісныя балалайкі. А вось нармандзец Крыстыян Дыёр і будучы здаровым як душой, так і целам, жыў у сьвеце дзіўных мэтамарфозаў:
«Усё, што я ведаю, бачу і чую, у маёй сьвядомасьці ператвараецца ў сукенкі. Сукенкі — гэта мае хімэры, але хімэры прыручаныя, свойскія, хімэры, што прыйшлі са сьвету відзяжоў у нармальны сьвет...»
Гэта ж трэба — так залежаць ад апранахаў.
Але прамоўлена паэтычна. Ён і быў паэтам — чалавек, які 16 сьнежня 1946 году роўна а 9-й гадзіне раніцы адчыніў у Парыжы на авэню Мантэнь, дом 30 свой уласны Дом моды. Ён паспрабаваў знайсьці рыфмы, рытмы і ганарары ў вопратцы — вопратка пакапрызіла і здалася. Шэксьпір спадніцаў, сукняў, гарсэтаў і рознай іншай мілавіцы, ён заснаваў для кабеты новую турму — якая адразу пасьля вайны падалася стомленаму ад уніформы Парыжу выспай свабоды. Фактычна, адна ўніформа прыйшла на зьмену другой: але і такая зьмена часам цешыць чалавечыя сэрцы.
Парыж у 1946 усё яшчэ больш цікавіла жаночае цырульніцтва: хаця звычай стрыгчы налыса калябарантак і пэцкаць іх смалой пакрысе адыходзіў у нябыт, ахвотных пазабаўляцца ўсё яшчэ знаходзілася дастаткова. Пасьля адкрыцьця Дыёравай хаты народ пераключыўся на больш вытанчаныя рэчы. Здаецца, зусім нядаўна тут былі вайна, акупацыя, Супраціў і пакутлівыя думы пра тое, як выкінуць усялякіх бошаў і іншых зімэнсаў. Дыёр у гэтыя неспакойныя часіны займаўся любімай справай. У 1942-м ён працуе ў Парыжы ў парфумэрнай лябараторыі. Напэўна, ён майстраваў там употай бомбу для акупантаў. Але вайна скончылася — і бомба атрымалася зусім не такая, якую можна было чакаць. Бомбаю сталася калекцыя ад Дыёравай хаты «Вясна-лета 1947», прэзэнтаваная праз два месяцы пасьля адкрыцьця ўстановы на авэню Мантэнь. Дыёр вырашыў вярнуць модзе жаноцкасьць — і не прагадаў. Паэтычная інтуіцыя і халодны разьлік гандляра рабамі. Бо што такое мода, а асабліва жаночая мода, як не ўзаконенае рабства — у якім ніхто ня бачыць нічога заганнага. Ды і што тут наагул убачыш — калі ўсё на сьвеце зводзіцца да адзеньня, дык і сам сьвет можна зьняць праз галаву, каб не замінаў.