Чаму беларускія ўлады гэтак жорстка нэгатыўна ставяцца да ЛГБТ-супольнасьці? Як беларускае грамадзтва ў цэлым ставіцца да правоў сэксуальных мяншыняў?
Менскія ўлады спынілі ўсялякія спробы правесьці ў Менску фэстываль гей-прайд, забараніўшы фактычна ўсе мерапрыемствы гэтага праваабарончага фэстывалю. Чаму беларускія ўлады гэтак жорстка нэгатыўна ставяцца да ЛГБТ-супольнасьці? Як беларускае грамадзтва ў цэлым ставіцца да правоў сэксуальных мяншыняў? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца Тацяна Равяка.
— Улады вось ужо 9 гадоў не даюць дазволу на правядзеньне гей-параду. Але сёлета яны, здаецца, пераўзышлі саміх сабе — былі забароненыя ня толькі публічныя акцыі, але нават вечарыны ў клюбах у рамках гэтага фэстывалю. Чаму такая рэакцыя на гей-прайд, які, здаецца, не нясе ніякай пагрозы ўладам і нават не зьяўляецца палітычнай акцыяй?
— Я б сказала, гэткім чынам улады выказваюць сваё стаўленьне да сэксуальных мяншыняў. Гэта ня толькі забарона, але і грэблівае стаўленьне, якое мы адзначаем у выказваньнях вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы. А гэтыя выказваньні фармуюць палітыку, якая спускаецца ніжэй, і ідзе ў выглядзе забароны ўсяго, што зьвязана з ЛГБТ-супольнасьцю.
І ў гэтым таксама ёсьць палітыка. Палітыка дзяржавы на непрызнаньне і дыскрымінацыю дадзенай групы насельніцтва.
— Па-вашаму, гэта адбываецца таму, што беларуская рэпрэсіўная дзяржава паводле сваёй сутнасьці забараняе ўсё, што «вытыркаецца» ў самых розных аспэктах жыцьця? Ці тут прысутнічае менавіта спэцыфічнае нэгатыўнае стаўленьне да сэксуальных мяншыняў?
— Я думаю, што дзейнічаюць абодва чыньнікі. І забарона любога іншадумства, калі гэта датычыць палітыкі, але і таксама нэгатыўнае стаўленьне менавіта да гэтай групы насельніцтва. Абодва чыньнікі тут працуюць.
— Калі ж закрануць не такую адназначную тэму, як стаўленьне ўладаў — а менавіта стаўленьне беларускага грамадзтва да сэксуальных мяншыняў. Як бы вы яго ацанілі?
— За ўсё грамадзтва я не скажу, але відавочна, што ў нас вялікія праблемы з прыняцьцём таго факту, што гэтай групе належаць тыя самыя правы, што і астатнім. Існуе вельмі вялікая праблема неталерантнасьці і гамафобіі.
Я б сказала, што гэтая праблема ня толькі ўладаў, але і дэмакратычнай супольнасьці. Большасьць насельніцтва можа і не задумваецца пра ўнівэрсальнасьць правоў чалавека. Але частка грамадзтва, ты, што пазыцыянуюць сябе як дэмакраты, зьяўляюцца вельмі моцнымі гамафобамі. Мне гэта вельмі шкада канстатаваць, але я гэта назіраю ў публічных выказваньнях некаторых палітыкаў.