Яроменак пайшоў адбываць 3-месячны арышт
Your browser doesn’t support HTML5
Яроменак пагаліў галаву. Кажа, што зрабіў гэта сам, каб не галілі ў турме, бо там умовы горшыя, чым дома. «Я вырашыў так: валасы адрастуць, і акурат трэба будзе выходзіць на волю», — сказаў Уладзь Яроменак. На волі ў Яроменка застаецца цяжарная жонка Валянціна. Нараджаць ёй увесну, ужо пасьля вызваленьня мужа.