ЗША выказалі агіду з нагоды ўжываньні сілы супраць удзельнікаў акцыяў пратэсту ў Кіеве.
«ЗША выказваюць сваё абурэньне рашэньнем украінскіх уладаў адрэагаваць на мірны пратэст на кіеўскім Майдане выкарыстаньнем спэцназаўцаў, бульдозэраў і дручкоў, а ня павагай да дэмакратычных правоў і чалавечай годнасьці», — гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Джона Кэры.
«Такія дзеяньні не зьяўляюцца прымальнымі і ня падыходзяць да дэмакратыі», — гаворыцца ў заяве.
«На працягу некалькіх тыдняў мы заклікалі прэзыдэнта Януковіча і яго ўрад прыслухацца да галасоў людзей, якія патрабуюць міру, справядлівасьці і эўрапейскай будучыні. Замест гэтага лідэры Ўкраіны, як аказалася сёньня, зрабілі іншы выбар», — адзначыў Кэры.
«Мы заклікаем да максымальнай стрыманасьці. Жыцьцё чалавека павінны быць абаронена. Украінская ўлада нясе поўную адказнасьць за бясьпеку ўкраінскага народу. У той час як на вуліцах Кіева гучаць царкоўныя званы, Злучаныя Штаты стаяць побач з народам Украіны. Ён заслугоўвае лепшага», — падкрэсьліў Кэры.