Прэзыдэнт Віктар Януковіч плюнуў у твар 46-ці мільёнам украінцаў. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў апазыцыянер Арсень Яцанюк.
«Януковіч думае, што даслаў сюды некалькі тысяч вайскоўцаў і можа гэтым перамагчы 46-мільённую дзяржаву? Ён сьмешны. Калі ў Кіеве цяпер Кэтрын Эштан, Вікторыя Нуланд, ён плюнуў у твар Амэрыцы, 28 краінам Эўразьвязу. А яшчэ ён плюнуў у твар украінцам. І мы гэтага не даруем. Сёньня тут тысячы, учора былі сотні тысяч, а заўтра будуць мільёны! І гэты рэжым падзе! Не баімся, стаім, змагаемся за нашу краіну », - заявіў Яцанюк.
Каля гадзіны ночы спэцназ міліцыі «Беркут» пачаў ламаць барыкады вакол майдану Незалежнасьці. Тысячы міліцыянтаў атачылі Майдан. Ужо разабралі барыкады каля Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, большую частку на Хрэшчатыку і вуліцы Інстытуцкай.