МУС Украіны: газ не ўжывалі, намётаў не падпальвалі

Ва Упраўленні сувязяў з грамадзкасцю МУС Украіны паведамляюць, што ў адпаведнасьці з пастановай Акруговага адміністрацыйнага суду горада Кіева ад 9 сьнежня 2013 года, «работнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях і камунальных службаў сталіцы ажыцьцяўляюць дэмантаж барыкадаў, пабудаваных удзельнікамі так званага Эўромайдану. Мэта гэтай дзейнасьці — забесьпячэнне свабоднага перамяшчэньня грамадзян і аўтатранспарту ў цэнтральнай частцы горада».
У міліцыі заяўляюць, што «спэцыяльныя сродкі да ўдзельнікаў акцыі не ўжываліся. Працаўнікамі міліцыі затрыманыя некалькі найбольш актыўных правапарушальнікаў, якія супраціўляліся праваахоўнікам».

Паводле зьвестак міліцыі, па стане на 02.30 11 сьнежня на месцы падзей знаходзіліся каля 1000 грамадзян, перад якімі выступалі народныя дэпутаты і грамадзкія дзеячы. Каб не дапусьціць парушэньняў грамадзкага парадку і супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да камунальнікаў, работнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС адціснулі мітынгоўцаў да сцэны, разьмешчанай на Майдане Незалежнасьці.

У міліцыі заяўляюць, што «спэцыяльныя сродкі да ўдзельнікаў акцыі не ўжываліся. Працаўнікамі міліцыі затрыманыя некалькі найбольш актыўных правапарушальнікаў, якія супраціўляліся праваахоўнікам».

Пры згаданых падзеях «удзельнікі акцыі выпадкова спалілі адзін намёт, які заняўся ад бочкі з вогнішчам. Праваахоўнікі выводзяць з натоўпу грамадзян, якім стала дрэнна з-за трапленьня ў арганізм пароў сьлезацечнага рэчыва або з-за цісканіны, і аказваюць ім неабходную дапамогу», — гаворыцца ў паведамленьні.

У МУС нагадваюць, што раней было патлумачана, дзеяньні грамадзянаў могуць быць кваліфікаваныя як супраціў праваахоўным органам.

Сёньня, 11 сьнежня, каля гадзіны ночы сілавікі атачылі Эўрамайдан і пачалі штурм барыкадаў, усталяваных вакол намётаў.