Разгону намётавага мястэчка ня будзе, — кіеўская міліцыя

У міліцыі запэўніваюць, што разгону намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасьці ня будзе, гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні цэнтральных аўтадарог сталіцы.

Пра гэта паведамілі ў сталічнай міліцыі са спасылкай на словы выканаўцы абавязкаў начальніка Галоўнага ўпраўленьня МУС у Кіеве Валерыя Мазана.

«Гаворка не ідзе пра які-кольвек разгон намётавага мястэчка на Майдане, а гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні транспартных магістраляў», — кажа Мазан

У гэты час — у 3.40 — працягваюцца сутыкненьні паміж мітынгоўцамі, якія абараняюць ад сілавікоў барыкаду на вуліцы інстытуцкай, частка якой ужо зьнесена, але далейшаму прасоўваньню сілавікоў перашкаджаюць некалькі сотняў мітынгоўцаў.

Сёньня каля 1 ночы сілавікі пачалі штурм Майдана Незалежнасьці.

ЖЫВЫ БЛОГ



ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ



http://www.ustream.tv/embed/15360937?v=3&wmode=direct