Разьбіраюць яшчэ адну барыкаду. Пусьцілі газ

Байцы «Беркуту» разьбіраюць барыкаду на вуліцы Інстытуцкай. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, падчас гэтага быў ужыты пярцовы газ.

Па паведамленні УНІАН, у кіеўскай міліцыі запэўніваюць, што разгону намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасьці ня будзе, гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні цэнтральных аўтадарог сталіцы.

А 1-ай ночы «Беркут» пачаў зачыстку Эўрамайдану. З усіх бакоў на Майдан Незалежнасьці падступілі сілавікі. Мітынгоўцы, у прыватнасьці атрады самаабароны спрабуюць ім супрацьстаяць.


ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ



http://www.ustream.tv/embed/15360937?v=3&wmode=direct