Мэтро ў Кіеве зноў замінавалі

Станцыі мэтро «Хрэшчатык» і «Майдан Незалежнасьці» ў Кіеве зноў зачыненыя. Па дадзеных сталічнага ўпраўленьня МУС, невядомы чалавек патэлефанаваў у міліцыю з паведамленьнем быццам бы аб замінаваньні мэтро.

Зараз на месцы працуюць супрацоўнікі МУС і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях, яны правяраюць станцыі на наяўнасць выбухованебясьпечных прадметаў.

Тры цэнтральныя станцыі мэтро — «Хрэшчатык», «Майдан Незалежнасьці» і «Тэатральная» — былі зачыненыя на працягу некалькіх гадзінаў у панядзелак, 9 сьнежня. Тады міліцыя таксама паведаміла, што атрымала выклік аб замінаваньні мэтро. Пагроза не пацьвердзілася, па факце фальшывага паведамленьня распачалі крымінальную справу.

ЖЫВЫ БЛОГ



ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ



http://www.ustream.tv/embed/15360937?v=3&wmode=direct