Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан правяла ў Кіеве перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
Як напісала ў Твітэры яе прэсавы сакратар, «зьмястоўныя» перамовы доўжыліся тры з паловай гадзіны. Зараз сп-ня Эштан сустракаецца зь лідэрамі ўкраінскай апазыцыі.
Януковіч заявіў сёньня, што Ўкраіна будзе працягваць дамагацца больш шчыльных сувязяў з ЭЗ, але і павінна «аднавіць свае нармальныя гандлёвыя адносіны з Расеяй». Ён таксама заявіў, што паўнамоцная ўкраінская дэлегацыя ўжо ў сераду будзе ў Брусэлі, і аддаў загад ураду падрыхтаваць прапановы да саміту Ўкраіна-ЭЗ, скіраваныя на «мінімізацыю эканамічных рызыкаў для Ўкраіны» ад падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.