Для тых, хто 20 гадоў таму яшчэ не чытаў.
Дваццаць гадоў таму Беларусь разьвярнулася ад незалежнасьці і беларушчыны да Лукашэнкі. БНФ добраахвотна страчваў палітычную ініцыятыву. «У Беларусі ўлада валялася пад нагамі» – тлумачыў першы прэзыдэнт, які палітычную ініцыятыву перахапіў. Гэтаму пераломнаму моманту ў найноўшай гісторыі быў прысьвечаны мой артыкул «Фатальная памылка БНФ» у газэце «Свабода» 14 сьнежня 1993 году. Неўзабаве публікацыі споўніцца 20 гадоў.
Што ж тады адбылося? БНФ сабраў 440 тысяч подпісаў за рэфэрэндум аб роспуску Вярхоўнага Савету. ВС паводле закону мусіў прызначыць дату рэфэрэндуму. Але насуперак закону гэтага не зрабіў і ў канцы кастрычніка 1992 году паставіў на рэфэрэндуме крыж. Што мусіла зрабіць фракцыя БНФ у ВС? На маю думку, пакінуць ВС і з дапамогай вуліцы дамагчыся выкананьня закону, гэта значыць, правядзеньня рэфэрэндуму. Вуліца тады проста дыхала рэвалюцыяй. Але дэпутаты засталіся на месцы. Чаму? Тлумачылі тым, што хочуць захаваць трыбуну (тады іх паказвалі ў тэлевізары). Пэрыяд чаканьня іхнага сыходу расьцягнуўся на год, калі стала канчаткова зразумела, што фракцыя застаецца, выпускаючы палітычную ініцыятыву з рук...
Ёсьць яшчэ і такі ўзровень разуменьня падзеяў: людзі падумаюць, у народзе скажуць...
Пасьля таго, як Вярхоўны Савет «заваліў» рэфэрэндум, Апазыцыя БНФ аб'явіла гэты Вярхоўны Савет нелегітымным. Але працаваць у ім засталася. Мала хто зразумеў – чаму? Гэта быў пройгрыш самай сур'ёзнай у Беларусі незалежніцкай палітычнай сілы. Апазыцыя засталася ў адзіным нелегітымным кошыку з Камаём, Лукашэнкам ды іншымі «дэмакратамі». У народзе сказалі: «гаварыльня», «дзермакраты». З гэтага моманту БНФ перастаў хоць неяк фармаваць палітыку ў Беларусі і вызначаць падзеі. На новых выбарах у народзе скажуць: гэтыя ўжо насядзеліся, гэтыя давялі...
Калі б тады, пасьля забароны рэфэрэндуму, Апазыцыя паклала мандаты – усе 35 ці хоць бы толькі адзін, пазьнякоўскі, – у яе былі б шанцы стварыць рэальны народны фронт, г. зн. прыцягнуць да сябе людзей, прыцягнуць сымпатыі. У народзе сказалі б: малайцы хлопцы, гэтыя гаварыльню не разводзяць, гэтыя пайшлі працаваць. Тады было б ясна – дзе дэмакраты. Тады на новых выбарах было б зразумела, за каго аддаваць галасы. БНФ захаваў бы ініцыятыву, а Зянон Пазьняк – свой імідж бескампраміснага змагара.
У Беларусі шануюць бескампрамісных, тых, што «за народ». Парадокс у тым, што пры ўсеагульнай і абсалютнай незадаволенасьці сёньняшняй уладай палітычнае падпольле ў Беларусі застаецца вакантным месцам.
Дзеля чаго яны засталіся? Каб набрацца сілаў? Каб утрымаць гэты сувэрэнітэт? Але абвешчанае назаўтра пахаваньне «зайчыка» паказвае, што не ўтрымаюць. Здача Расеі фінансава-крэдытовай сыстэмы – гэта здача ўсёй эканомікі і самой Беларусі. І якая нам розьніца, хто будзе ёю валодаць – ЦК КПСС ці які-небудзь МММ («Мы здолелі зарабіць грошы на Расеі, здолеем зарабіць і на вас!»)?
Пасьля адмовы ад рэфэрэндуму Апазыцыя БНФ фактычна нічым не дапамагла сваёй краіне ў ВС. Яна толькі нашкодзіла сабе. У народзе сказалі: гэтыя дэпутаты ўсе аднолькавыя, ім абы кватэры і бясплатны праезд!
Калі і цяпер Апазыцыя застанецца ў гэтым нелегітымным кошыку, яна ўжо не прайграе, яна пахавае сябе.
Цяперашні Вярхоўны Савет РБ – гэта нават не гарбачоўскі ВС СССР і тым больш не парлямэнт Летувы, дзе можна нечага дасягнуць фракцыйнай барацьбой і лабізмам, выкарыстаньнем «палітычных сродкаў». Гэта «парлямэнт» яшчэ брэжнеўскага тыпу, і яго асноўная задача – ня лезьці ў справы краіны, якою кіруе ЦК ці – як сёньня – Саўмін. У нашым часе ВС стаў сьвістком для выпусканьня пары, захаваўшы сваю галоўную функцыю – аніякіх функцый! Нелегітымнасьць ягоная – гэта не прысуд БНФ, а прыроджаная сутнасьць.
Сьніў я фантасмагарычны сон: даведзены да апошняе мяжы народ штурмуе будынак Вярхоўнага Савету. Паўсюль вогнішчы і лёзунгі, тысячы людзей бягуць у наступ з крыкам «Далоў!!!». А з расчыненага вакна вызірае лідэр Апазыцыі Зянон Пазьняк. Ён махае рукамі: сюды! сюды! паддайце агню!..
Лепей позна, чым гэтак.
14 сьнежня 1993
Калі гэты артыкул зьявіўся ў «Свабодзе», ужо было пачуцьцё расчараваньня, але й нейкі самы апошні спадзеў заставаўся – што выйдуць. Што самі, а ня іх вынесуць, як гэта адбылося ў красавіку 1995-га.
Самі дэпутаты незалежнасьці пра гэтую гісторыю кажуць як пра эпізод, дзе фатальную ролю сыграў Станіслаў Шушкевіч. Але што ён мог? Чалавек без рэальнае ўлады, пад якім ва ўсе бакі гайдалася крэсла старшыні ВС, мог пераканаць камуністычны парлямэнт прагаласаваць за рэфэрэндум аб сваім роспуску? Нерэальна. Але самае галоўнае, Шушкевіч не валодаў ня толькі рэальнай уладай, але і палітычнай ініцыятывай, ад яго ніхто нічога не чакаў.
Чакалі ад фракцыі БНФ. І, як паказала Менская вясна 1996-га зь яе 50-тысячнымі дэманстрацыямі, ох як чакалі. Праўда, у 1996-м гэта былі ўжо не дэманстрацыі за штосьці (за рэфэрэндум), а проста – супраць. Дэманстрацыі адчаю.

Фатальная памылка БНФ