Аднаполыя шлюбы ў Англіі дазволяць з сакавіка

У Англіі і Ўэльсе з 29 сакавіка 2014 году можна будзе заключаць аднаполыя шлюбы, паведаміла міністар у пытаньнях раўнапраўя Марыя Мілер.
Першапачаткова меркавалася, што першыя цырымоніі шлюбу аднаполых пар адбудуцца летам наступнага году.

Пары, якія жадаюць заключыць шлюб у ліку першых, павінны будуць фармальна паведаміць пра гэта ўладам.

Закон, які дазваляе аднаполыя шлюбы, уступіў у сілу ў Англіі і Уэльсе ў ліпені пасьля таго, як Лізавета II дала яму каралеўскую ўхвалу.

Лідэры ўсіх трох найбуйнейшых брытанскіх партый падтрымалі законапраект, нягледзячы на апазыцыю ў шэрагах кансэрватараў.