Генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр, які абвінавачваецца ў злоўжываньні паўнамоцтвамі, зьмешчаны пад хатні арышт рашэньнем Басманнага суду Масквы. Мера стрыманьня будзе дзейнічаць да 20 студзеня 2014 года.
Як паведамляе Інтэрфакс Баўмгертнэру будзе надзетая на руку стацыянарная кантрольная прылада (электронны бранзалет), якая дазволіць адсочваць яго знаходжаньне ў кватэры.
Уладзіслаў Баўмгертнэр быў арыштаваны ў Менску ў канцы мінулага лета пасьля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам. Сьледчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачаньне ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Напрыканцы верасьня бізнэсовец быў пераведзены пад хатні арышт у Менску. 22 лістапада ён быў экстрадаваны ў Расею і зараз утрымліваецца ў маскоўскім СІЗА №5.
Крымінальная справа Баўмгертнэра знаходзіцца ў вытворчасьці Галоўнага сьледчага ўпраўленьня СК Расеі. У Расеі гендырэктар «Уралкалія» абвінавачваецца ў тым, што, «зьяўляючыся асобай, якая выконвае кіроўныя функцыі ў камэрцыйнай арганізацыі, выкарыстаў свае паўнамоцтвы насуперак законным інтарэсам гэтай арганізацыі і ў мэтах здабыцьця выгодаў і перавагаў для сябе і іншых асоб, што пацягнула цяжкія наступствы».