Кіеў: Пасьля начнога штурму выстаяла толькі адна барыкада

Цяпер месцы, дзе раней былі барыкады, занятыя спэцтранспартам і кардонамі ўнутраных войскаў і спэцпадразьдзяленьняў — «Бэркут» і «Тыгр».

Сёньня ўначы эўрамайданаўцы былі выціснутыя з адміністрацыйнага кварталу ў Кіеве. Іхныя барыкады разбураныя, намёты зьнесеныя. Зачыстка адбылася літаральна за дзясяткі хвілінаў.

Выстаяла толькі адна барыкада на вуліцы Банкавай. Яна ж была ўсталяваная першай.

Каля барыкады ўвесь час застаюцца зь дзясятак чалавек аховы Эўрамайдану. Сярод іх былыя афіцэры, аўганцы, простыя кіяўляне. Кажуць, што іхная задача — не ахова барыкады. Яны тут — каб не дапусьціць правакацыяў і застацца сымбалем Майдану.

Your browser doesn’t support HTML5

На апошняй барыкадзе Эўрамайдану


Адзін з былых афіцэраў паведаміў, што сёньня ўначы перад зачысткай адбылася зьмена складу ўнутраных войскаў, якія і рабілі зачыстку. Цяпер на Банкавай стаіць «Тыгр» — крымскі спэцназ.