Экстрэмальнае надвор'е ў 2013

Аблокі, падфарбаваныя чырвоным пылам, праносяцца над Індыйскім акіянам блізу заходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі 9 студзеня.

Японкі ў кімано ідуць па Токіё 19 студзеня пасьля моцных сьнежных завеяў у цэнтральнай Японіі ў пачатку году.

Жанчына ў Якуцку, дзе тэмпэратура 16 студзеня ўпала да мінус 46 градусаў па Цэльсію.

Жанчына бяжыць па сьнезе каля Табуку ў Савудаўскай Арабіі 1 лютага, пасьля нечаканага пахаладаньня.

Чалавек з сабакам ідуць па затопленых могілках у паўднёва-усходнім ускрайку Макэдоніі, 27 лютага. Тры дні праліўных дажджоў затапілі палі і вёскі, пашкоджваючы пасевы і дамы.

Сьнег перад фрэскамі на Міхайлаўскім саборы ў Кіеве, 26 сакавіка.

Фэрмэр шукае авечак і ягнят у сумёце, Паўночная Ірляндыя, 26 сакавіка.

Цяжкі туман ахутвае месца будоўлі каля жылога комплексу ў кітайскім горадзе Шэньян 2 красавіка.

Жанчына ў затопленым доме ў вёсцы Сьнядзін на беразе Прыпяці, Беларусь, 16 красавіка.

Жыхары афганскага гораду Мазар-Шарыф дапамагаюць прыбіраць сьмецьце пасьля моцных дажджоў і паводак, якія затапілі дамы і забілі некалькі чалавек; 24 красавіка.

Птушка на тле амасфэрнага фэномэну, вядомага пад назвай паргелій; штат Нью Джэрзі, 14 траўня.

Хмара ў штаце Канзас 19 траўня, якая была часткай цяжкой навальніцы, што пракацілася па цэнтральнай частцы ЗША з градам, асьляпляльнымі дажджамі і тарнада.

Развалены дом у прадмесьці Аклахома-Сіці ў ЗША 20 траўня, пасьля тарнада, у якім загінулі больш за 50 чалавек.

Цэнтар Бялграду падчас градабою 30 траўня.

Статуя індыйскага духоўнага лідэра Шры Чынмоя ў Празе 2 чэрвеня часткова пагрузілася ў раку пасьля таго, як падняўся ўзровень вады ў Влтаве.

Пясчаная бура набліжаецца да лягеру брытанскіх войскаў у правінцыі Гільменд, Аўганістан, 3 чэрвеня.

Эгіпецкі селянін трымае жменю зямлі, каб паказаць наступствы засухі на сваёй фэрме, якую раней абрашаў Ніл; 4 чэрвеня.

Хлопчык скача ў канал, каб ахаладзіцца пасьля таго, як тэмпэратура дасягнула  43 градусаў па Цэльсію; Лахор, Пакістан.

Дзеці сьпяць на падлозе станцыі мэтро ў Ханчжоў у кітайскай правінцыі Чжэцзян 26 ліпеня. Сотні людзей шукалі схованкі ад сьпёкі звонку, калі тэмпература ў горадзе дасягнула 40 градусаў па Цэльсію, а многія дамы аказаліся без электрычнасьці.

Паводка ў Карачы 4 жніўня. Ад мусонных дажджоў у Пакістане загінулі больш за 100 чалавек і матэрыяльна пацярпелі сотні тысяч.

Чалавек займаецца віндсэрфінгам на затопленым стадыёне імя Леніна ў Хабараўску на расейскім Далёкім Усходзе 1 верасня. Паводка ў жніўні і верасьні была найгоршай у Расеі за апошнія 120 гадоў і каштавала краіне амаль 1 мільярд даляраў.

Людзі ідуць праз буру ў раёне ракі Раві ў Лахоры, Пакістан, 15 верасня.

Хвалі разьбіваюцца аб бар'ер у порце Булонь на поўначы Францыі 28 кастрычніка. Моцны шторм адключыў электрычнасьць у амаль 300 тысячах дамоў у Англіі і Францыі.

Ацалелыя ад тайфуну стаяць сярод развалінаў дамоў у горадзе Таклобан на Філіпінах 10 лістапада. У выніку тайфуну загінулі 10 тысяч чалавек, 660 000 філіпінцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.