10 сьнежня прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў назавуць лепшых сярод сваіх калегаў, а таксама лепшага адваката і лепшага журналіста, які асьвятляе праблемы правоў чалавека. Сярод намінантаў — Валер Каліноўскі, журналіст Радыё Свабода.
Намінанты:
— журналіст — Генадзь Барбарыч (Радыё Рацыя), Валер Каліноўскі (Радыё Свабода) і праграма «Маю права» (Белсат);
— праваабаронца году — Андрэй Бандарэнка («Плятформа») , Тамара Сяргей (грамадзкая ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры»), Леанід Судаленка (юрыст, Гомель);
— адвакат — Гары Паганяйла (БХК).
Сачыце за падзеяй на сайце Радыё Свабода.
Ляўрэаты за 2012-год:
— журналіст Андрэй Пачобут;
— адвакаты Аліна Шостак і Альвіна Дрыго;
— праваабаронцам году была названая Любоў Кавалёва, маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва.
Ляўрэаты за 2011-ты год:
— фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Ўладзь Грыдзін;
— адвакаты Дар’я Ліпкіна і Марына Кавалеўская;
— праваабаронца Алесь Бяляцкі.