Атрады міліцыі заблякавалі падыходы да Майдану. «Беркут» разблякоўвае кардоны, якія выставілі пратэстоўцы ў адміністрацыйным квартале.
Самая жорсткая сытуацыя склалася паміж пратэстоўцамі і «беркутам» у раёне Інстытуцкая — завулак Кріпосны — вуліца Грушэўская.
Пасьля разблякаваньня кардону каля дома Афіцэраў на Грушэўскага, людзі сталі жывым ланцугом насупраць кардону «беркуту» і чакаюць штурму.
На Майдане ўзмоцненая ахова. Выхады з падземных пераходаў укладзеныя цыратай, каб «беркут» ня мог па іх падняцца. Зьбіраюцца атрады дабравольцаў у ахову.
Лідэры апазыцыі на прэс-канферэнцыі абвясьцілі, што яны не зьбіраюцца сядаць за круглы стол зь Януковічам, пакуль ён не выканае іхных патрабаваньняў: адстаўка ўраду, вызваленьне зьняволеных, пакараньне адказных за зьбіцьцё людзей.