Блякаваньне Хрэшчаціка ў Кіеве

Your browser doesn’t support HTML5

Унутраныя войскі на Хрэшчаціку — выключна для аховы парадку, іншых заданьняў няма, сказаў першы намесьнік начальніка штабу унутраных войскаў Украіны Аляксандар Алешчанка. Ён запэўніў, што ня мае загаду разганяць пратэстоўцаў на Майдане і, калі ня будзе правакацыяў, усё пройдзе мірна.