Часам і сапраўдным расістам росіць вочы смутак па нярускіх ахвярах. «Это ужасно! Бедненькій! Я вабсче не понімаю, за что его казнілі», — напісала сваю інтэрнэт-эпітафію на сьмерць Садама Хусэйна маладая расейская кабета — якая з радасьцю аддала б апошнія леапардавыя туфлікі на высокім абцасіку, толькі б выгнаць з Расеі ўсіх мусульманаў, а ўсялякія чачэніі зраўняць зь зямлёй. А вось Садама ёй было шкада да сьлёз. Бедненькі...
«Перамога яўрэйскага фашызму» — так назваў вынік працэсу над «главой сувэрэннай дзяржавы» іншы сэнтымэнтальны расеец. Для кабеткі ў леапардавых туфліках гэта, зрэшты, занадта складана. Ды ёй і не абавязкова разьбірацца ў «яўрэйскіх фашызмах». У яе свой гонар. Той частцы расейскага народу, голасам якога зрабілася гэтая чульлівая жэншчына, як ні дзіўна, падтакнуў сам Эўразьвяз. «Барбарства», — пракамэнтавалі публічнае пакараньне сьмерцю іракскага дыктатара афіцыйныя прадстаўнікі эўрапейскай супольнасьці. Што значыць прыкладна тое самае, што і «бедненькі», толькі іншаю мовай.
Вядома, барбарства. Як і кожнае забойства. Проста мы думаем, што жывем у Беларусях, Расеях, Эўразьвязах, Іраках і розных Штатах. А насамрэч жывем у Вялікай Барбарыі, дзе закон адзін, старажытны і страшны, і ніхто ня здолеў яго адмяніць нягледзячы на ўсе мараторыі і маралі. Не, размова не пра зуб за зубам і вока за вокам. Усё жахлівей, закон у тым, што правадыроў тут судзяць ня людзі зь іхным гуманізмам і іхнымі мірнымі тэорыямі, а гісторыя, вялікая, вусьцішная і бязьлітасная, як Бармалей. Напэўна, сэнс шчасьлівай будучыні будзе ў тым, што ўсё пачне адбывацца наадварот. Але пакуль што так.
У гэтым сэнсе амэрыканскія вайскоўцы, якія 13 сьнежня недалёка ад Тыкрыту ў Іраку знайшлі ў склепе глыбінёю два мэтры аброслага, прыбітага жыцьцём старыкана, не былі нейкімі абраньнікамі божымі. Калі б не яны, яго дастаў бы зь яміны, выкапанай нейкім прававерным для збожжа і гародніны, нехта іншы — і ўсё роўна ўсё скончылася б прыкладна гэтаксама. Цалкам верагодна, значна хутчэй, брутальней і чаўшэскавей. Цікава, а ў такім выпадку прагучала б гэтае поўнае спагады слоўца: бедненькі?
А можа, яны зусім не яго знайшлі? Мо двайніка? А можа, ён і праўда напярэдадні адстрэльваўся да апошняга патрона? Паміж бедненькім і героем мяжа амаль няўлоўная — два мэтры ірацкай зямлі. Іншыя іпастасі народ хвалююць мала. Тэрміны даўнасьці — як тэрміны прыдатнасьці: ніхто не глядзіць, калі прадукт ужо скарыстаны і з табой нічога ня здарылася. Ну, падумаеш, генацыд, хімічная зброя, рэпрэсіі, дэпартацыі, ваенная агрэсія, дзясяткі тысяч забітых, прыніжаных, скалечаных. Сувэрэнітэт апраўдвае ўсё, а «яўрэйскі фашызм» — яшчэ болей. Ня нада была яго ўбіваць. Ня нада. Убіваць можа толькі рускі. У скрайнім выпадку — савецкі. Астатнім забаронена. Бар-бар-бар.