Андрэй Цянюта, сустаршыня Маладога фронту, удзельнік кампаніі «Хопіць піць — Трэба жыць», павінен сплаціць 3,25 мільёны рублёў.
Такое рашэньне прыняла Адміністрацыйная камісія Савецкага раёну Гомеля.
21 лістапада міліцыянты затрымалі Андрэя Цянюту і Станіслава Булу, калі яны расклейвалі антыалькагольныя дэматыватары ў грамадзкіх месцах Гомеля.
Пазьней на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы, паводле артыкулу «Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня».
«Гэта абуральна. 25 базавых за тое, што мы робім іх працу. Бо, гэта ж улады павінны быць зацікаўлены ў распаўсюдзе такой сацыяльнай рэклямы, у тым, каб людзі меней пілі, каб грамадзтва было здаровым. Але пасьля сёньняшняга іхняга рашэньня, мне здаецца, што зацікаўленыя яны якраз у адваротным», — заявіў Цянюта прэсавай службе МФ.
Разгляд справы Булы адклалі, бо ў хлопца не было з сабой пашпарту.