Праца сайтаў украінскай, беларускай ды іншых службаў Радыё Свабода 8 сьнежня прыкладна з 12 да 18 гадзінаў была паралізаваная праз DDoS-атаку.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа стала аб'ектам шырокамаштабнай DDoS-атакі (ад ангельскага Distributed Denial of Service – разьмеркаваная адмова ў абслугоўваньні). Атака не спыніла доступу да старонак РС/РСЭ, аднак запаволіла працу службаў радыё і абнаўленьне сайтаў. Вечарам 8 сьнежня праца сайтаў была адноўленая ў нармальным рэжыме.
Пэрыядычныя кібэратакі адбываюцца ад 14 лістапада і выклікаюць збоі ў працы мультымэдыйнай і інфармацыйнай службы радыёстанцыі.
DDoS-атака перапаўняе аб'ект нападу фальшывымі запытамі, якія паступаюць з тысячаў ці нават мільёнаў кампутараў, якія былі ўзламаныя і заражаныя вірусамі або адмысловымі шкоднымі праграмамі.