З 28 сьнежня 2013 года да 1 студзеня 2014 году ў Страсбургу (Францыя) і ў памежным рэгіёне ў Бадэне (Нямечына) пройдзе 36-я Эўрапейская сустрэча моладзі. У ёй прымуць удзел больш за 500 маладых людзей зь Беларусі.
Прыёр экумэнічнай супольнасьці з Тэзэ брат Алаіз Лозэр паведаміў, што сустрэча будзе праходзіць па абодвух баках мяжы Францыі і Нямеччыны, у горадзе, які зьяўляецца сымбалем эўрапейскага прымірэньня. «Мы будзем прынятыя ў Эльзасе, на французскім баку, і ў Бадэне — на нямецкім», — кажа брат Алоіз.
Эўрапейскія сустрэчы моладзі праходзяць у межах «пілігрымкі даверу» і ўключаюць ранішнія малітвы, абмен думкамі ў групах, тэматычныя размовы пра духоўнае жыцьцё, культуру і грамадзтва, малітву аб міры і «сьвята народаў» напярэдадні Новага году. Супольнасць з Тэзэ імкнецца дапамагаць моладзі на шляху да паглыбленьня веры і заахвочвае да ўдзелу ў жыцьці сваіх мясцовых касьцёлаў, паведамляе catholic.by.