З ініцыятывы «Міжнароднай амністыі» гей-актывіст з Горадні Ігар Ціханюк апынуўся ў цэнтры ўвагі праваабарончай супольнасьці сьвету — ён уключаны ў сьпіс 12 асобаў, якім праваабаронцы заклікаюць дасылаць лісты салідарнасьці ў межах кампаніі «Напішы чалавеку».
Паводле закліку «Міжнароднай амністыі» Ігару Ціханюку будуць пісаць людзі з розных краінаў сьвету з 6 да 17 сьнежня. Як паведаміў Ігар карэспандэнту «Свабоды», лісты да яго пачалі прыходзіць ужо напярэдадні. «Захоплены тваёй гісторыяй і вельмі паважаю тваю мужнасьць ды жадаю самага галоўнага — здароўя і вялікіх сіл, каб дасягнуць сваёй мэты ды справядлівасьці!», — працытаваў Ігар Ціханюк ліст з Канады.
Чым вызначыўся гарадзенец Ігар Ціханюк, каб апынуцца ў сьпісе «Міжнароднай амністыі»? У 2012 годзе група беларускіх геяў стварыла арганізацыю па абароне сваіх правоў пад назвай Lambda і паспрабавала зарэгістраваць яе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі. І адразу за актывістамі пачалося сапраўднае паляваньне: міліцыя выклікала чальцоў- заснавальнікаў на допыт, на іх ціснулі, каб адмовіліся ад подпісаў і асудзілі гэтую ініцыятыву. У лютым 2013 году супрацоўнікі міліцыі з крымінальнага вышуку прыйшлі па Ігара. Ён тады ляжаў у гарадзенскім шпіталі, але гэта не спыніла прадстаўнікоў закону: за адмову размаўляць зь імі яго пачалі зьбіваць наўпрост ў шпіталі. Пазьней Ігар прынёс заяву аб зьбіцьці ў міліцыю, але нікога з нападнікаў не пакаралі, затое сам Ігар пачуў на свой адрас новыя пагрозы. Але не скарыўся.
«Гэткія выпадкі бывалі і да таго, але гэты, відаць, быў самы выразны. На жаль, на некаторых гэта падзейнічала, а я не саступіў і вырашыў змагацца далей. А шмат хто адступіў, не захацеў далей змагацца за свае ж правы».
Ігар Ціханюк — адкрыты гей, ён не хавае сваёй сэксуальнай арыентацыі і змагаецца за тое, каб геі ў Беларусі не адчувалі дыскрымінацыі. Аднойчы ён прыйшоў у краму адзеньня разам зь сябрам, трымаючыся за рукі. Прадаўцы крамы адмовіліся яго абслугоўваць, ды яшчэ і аблаялі. Але Ігар не саступіў: на наступны дзень ён вярнуўся ў краму са скаргай. У выніку прадаўцы прынесьлі яму прабачэньні ды запэўнілі, што такое больш не паўтарыцца. Ігар Ціханюк мяркуе, што ня толькі беларуская ўлада гамафобная, але і грамадзтва не нашмат больш талерантнае. Чаму гэтак адбываецца? Гэта адметнасьць грамадзтва ці наступства дзяржаўнай палітыкі?
«Пагаджуся з тым, што гэта вынік дзяржаўнай лініі. Ідзе гэткая моцная гамафобная прапаганда па тэлебачаньні, па дзяржаўным радыё, што людзі, якія глядзяць і чуюць гэтыя праграмы, разумеюць гэтак, што калі дзяржава прытрымліваецца гэтай гамафобнай лініі, то трэба быць разам зь дзяржавай. Гэта ўсё найперш залежыць ад дзяржавы, ад высокіх чыноўнікаў».
Паводле Ігара Ціханюка, на простых людзей у Беларусі ўплываюць ня толькі дзяржаўныя мэдыі, але і традыцыйныя інстытуты, такія, як праваслаўная царква ды касьцёл. Сам Ігар ёсьць праваслаўным вернікам. Ён згадвае, што раней рэгулярна хадзіў маліцца ў гарадзенскі манастыр, асабіста ведаў настаяцельку. Аднак пасьля удзелу ў гей-парадзе ў Маскве пра сэксуальную арыентацыю Ігара стала шырока вядома ў горадзе. Калі наступным разам ён прыйшоў у манастыр, каб памаліцца, ігуменьня выгнала яго з словамі, што «трэба пляваць у такіх людзей, як ён».
Аднак Ігар упэўнены, што гэта не ў яго праблемы з грамадзтвам, а ў грамадзтва праблема з тым, каб прыняць такіх, як ён. Ці зможа беларускае грамадзтва паступова зьмяніцца ў стаўленьні да сэксуальных меншасьцяў? Стужка 3.
«У любой дзяржавы ёсьць магчымасьць зьмяніцца, было б жаданьне самога грамадзтва прымаць рэальнасьць такой, якой яна ёсьць. Узяць хаця б прыклад нашых бліжэйшых суседзяў — украінцаў. Мы зь імі выйшлі з адной савецкай дзяржавы, але як ў іх прасунулася грамадзтва наперад! У іх ЛГБТ-арганізацыі зарэгістраваныя. Вырашылі, што ўсе маюць роўныя правы і гэтак дзейнічаюць. У нас гэта дэкляравана, але нічога не выконваецца. І народ шмат чым незадаволены, уціхую крытыкуе ўладу, але па вялікім рахунку маўчыць. Пасіўная пазыцыя грамадзтва ў Беларусі мне не зусім зразумелая».
У гэтыя дні Ігар Ціханюк знаходзіцца ў Кіеве. Наша размова адбылася пасьля таго, як ён наведаў Майдан. Ігар кажа, што не зьбіраецца эміграваць з Беларусі і неўзабаве вернецца ў родны горад, дзе будзе працягваць змаганьне за свае правы і дзе, ён гэта ўсьведамляе, яго чакаюць новыя выпрабаваньні. Але пакуль ён больш думае пра тое, што дома яго чакаюць новыя лісты салідарнасьці. Чаго ён чакае ад гэтай кампаніі, якую арганізавала «Міжнародная амністыя»?
«Я чакаю большай увагі да праблемы гамафобіі ў Беларусі. Каб людзі ведалі пра свае правы і навучыліся на маім прыкладзе іх адстойваць. І дамагацца справядлівасьці ня толькі ў праблемах з той жа гамафобіяй, але і ў любых іншых сытуацыях, калі ўзьнікае несправядлівасьць».

Людзі, якія глядзяць і чуюць гэтыя праграмы, разумеюць гэтак, што калі дзяржава прытрымліваецца гэтай гамафобнай лініі, то трэба быць разам зь дзяржавай