Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі паведаміў пра падрыхтоўку электроннага перасячэньня мяжы.
Дзякуючы новай сыстэме, кожны грамадзянін Беларусі, які хоча перасячы дзяржаўную мяжу на сваім аўтамабілі, можа вызначыць з дакладнасьцю да трыццаці хвілінаў пэўны час і месца перасячэньня мяжы і запісацца ў электронную чаргу.
Леанід Мальцаў паведаміў у Палаце прадстаўнікоў, што для пачатку гэтага экспэрымэнту будзе абраны адзін памежны пункт, і на ім будзе адпрацаваная ўся тэхналёгія:
«Я мяркую, што пачатак будзе станоўчым, і паступова мы перанясем электроннае перасячэньне мяжы на ўсе кантрольныя пункты на дзяржаўныя межы Беларусі. Мы таксама хочам стварыць ля мяжы зоны адпачынку, дзе былі б невялікія гатэлі, кавярні, рэстарацыі», — сказаў Леанід Мальцаў.
Апрача таго ён паведаміў, што дэмаркацыя дзяржаўнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай зойме прыкладна сем гадоў. Такі доўгі час выкліканы тым, што мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай вельмі складаная: шмат балот, рэчак, лясоў, ёсьць такія выпадкі, калі, напрыклад, дарога пачынаецца ў Беларусі, потым пераходзіць на тэрыторыю Ўкраіны і зноў вяртаецца на Беларусь. Першы сымбалічны памежны слуп на мяжы Беларусі і Ўкраіны быў афіцыйна ўсталяваны ў лістападзе.