«Белнафтахім» сёньня ў чацьвёрты раз за год падвысіў цэны на аўтамабільнае паліва.
Канцэрн «Белнафтахім» у ноч на 5 сьнежня абвясьціў аб чацьвёртым ў гэтым годзе падвышэньні коштаў на аўтамабільнае паліва — у сярэднім на 2%. Абгрунтаваньне — «у сувязі са зьмяненьнем курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют».
Бэнзін АІ-92 цяпер каштуе 8.400-8.600 рублёў ( +200 рублёў, рост 2,4 %) , АІ-95 — 9.300 (+200 ; 2,2%), дызпаліва — 9.400 ( +200 ; +2 , 2 %) . У той жа час бэнзін «Нармаль-80» па-ранейшаму рэалізуецца за 7.900 рублёў за літар.
Папярэднія падаражэньні адбываліся 16 студзеня, 3 і 17 верасьня.
З пачатку года кошт «Нармаль-80» вырас на 17 % , АІ-92 — на 20,9-23,7 %, дызпаліва — на 22,9 % , АІ-95 — на 24%.
У 2012 годзе цэны на аўтамабільнае паліва падвышаліся чатыры разы. За год кошт бэнзіну «Нармаль-80» павялічыўся на 32,4 % , АІ-92 — на 21,9 % , АІ-95 — на 23 %, дызпаліва — на 21,4 % .
У 2011 годзе кошт паліва павышаўся 11 разоў і зніжалася адзін раз. За той год «Нармаль-80» падаражэў у 2,4 раза , АІ-92 — у 1,99 раза, АІ-95 — у 1,88 раза, дызпаліва — у 2,44 раза, паведамляе БелаПАН.