Менскі гей-прайд, прымеркаваны да Дня правоў чалавека, сёлета пройдзе пад лёзунгам «Мы ёсьць!»
Яшчэ ў лістападзе актывісты ЛГБТ падалі ў Менгарвыканкам заяўку на дазвол дзьвюх акцый: 11 сьнежня — прайд-марш па сталічным бульвары Шаўчэнкі і сьвяточны мітынг-канцэрт ля ўваходу ў клюб Casta Diva, а 12 сьнежня — імпрэза ў Парку дружбы народаў. Гарадзкія ўлады адказу яшчэ не далі, але падрыхтоўка ідзе. Хаця і не без эксцэсаў.
На сайце парталу gaybelarus.by працягваецца збор подпісаў «у падтрымку 9-га беларускага штогадовага праваабарончага форуму і публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўленьня да геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў у Рэспубліцы Беларусь „Менскі гей-прайд 2013“». Калі чалавек на сайце падпісвае пэтыцыю, ліст аўтаматычна дасылаецца на электронную пошту Менгарвыканкаму. На сёньняшні дзень сабрана 2800 подпісаў. А 6 сьнежня будзе першае мерапрыемства, распавяла праваабаронца з арганізацыі «ГейБеларусь» Натальля Манькоўская:
«Дзе гэта будзе, месца і час — мы пакуль не паведамляем. Але гэта будзе прэзэнтацыя «Хронік дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасьці з 2008 па 2013 гады, сыстэматызаваных, прааналізаваных, сабраных у адну кнігу, а таксама відэаматэрыялаў».
Нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам яшчэ ня даў адказ на заяўку аб правядзеньні «Гей-прайду», дырэктар клюбу Casta Diva, дзе адкрыта зьбіраюцца сэкс-меншасьці, паабяцаў выклікаць міліцыю, калі яны будуць нешта ладзіць нават на ганку клюбу. Гэта вельмі абурыла людзей, кажа Натальля Манькоўская:
«Вельмі сумна, што чалавек робіць бізнэс на ЛГБТ-супольнасьці, і фактычна яго існаваньне падтрымліваецца за кошт ЛГБТ-супольнасьці, якая прыходзіць у клюб, плаціць грошы за ўваход, забаўляецца, купляе алькаголь, — але гэты чалавек нічога не гатовы зрабіць для паляпшэньня жыцьця сэкс-меншасьцяў. І нават ад тых людзей, якія хочуць займацца гэтай праблемай, ён усяляк адбіваецца».
Экспэрт у гендэрных пытаньнях Юлія Міцкевіч мяркуе, што ніхто дакладна ня ведае, як ставіцца беларускае грамадзтва да ЛГБТ-супольнасьці, таму што ніякіх грунтоўных дасьледаваньняў на гэты конт не праводзілася. Але і ўлады, і тыя, хто называе сябе дэмакратычнымі актывістамі, часьцяком дазваляюць сабе некарэктныя выказваньні на адрас людзей нетрадыцыйнай арыентацыі:
«Найбольш складанае пытаньне — калі не дазваляюць улады. Але, з другога боку, калі не падтрымліваюць тыя, хто, здавалася б, павінен падтрымліваць. Я кажу пра пэўных людзей у апазыцыі, якія паўтараюць усю тую рыторыку, што прамаўляюць улады, толькі, можа, крыху іншымі словамі. Стаўленьне да гэтага тых, хто называе сябе апазыцыйнымі палітыкамі, актывістамі... вы ведаеце, што яны таксама не лібэральныя, нягледзячы на тое, што большая частка зь іх кажа пра эўрапейскія каштоўнасьці свабоды, дэмакратыі, роўнасьці. Але пры гэтым мы ведаем шмат людзей, якія кажуць, што гэта ўсё — ганьба і гэтак далей...»
З 6 па 17 сьнежня міжнародная арганізацыя Amnesty International праводзіць усясьветную кампанію салідарнасьці і падтрымкі людзей, чые правы былі парушаныя, — кампанію «Напішы чалавеку». Сёлета адным з 12 абраных Amnesty International, стаў гей-актывіст зь Беларусі Ігар Ціханюк, зь якога міліцыянты зьдзекаваліся ў шпіталі, дзе ён праходзіў лячэньне. Праваабаронца Натальля Манькоўская спадзяецца, што тут акцэнт зроблены ня толькі на правы сэкс-меншасьцяў у Беларусі:
«Таму што праблема, зь якой сутыкнуўся Ігар Ціханюк, тычыцца адказнасьці праваахоўных органаў за перавышэньне сваіх паўнамоцтваў. У Беларусі востра паўстае праблема катаваньняў, і мы спадзяемся, што такая міжнародная ўвага дапаможа як прыцягнуць увагу да праблемы катаваньняў, так і да праблемаў, зь якімі сутыкаецца ЛГБТ-супольнасьць».
Цягам шасьці гадоў Менскі гарвыканкам не дазваляў геям праводзіць мірныя акцыі. Толькі адзін раз — у 2011 годзе — дазволілі правесьці пікет супраць гамафобіі. Астатнія больш за 100 заявак на сходы, пікеты, іншыя мерапрыемствы не былі задаволеныя. Актывісты рабілі прынамсі пяць спробаў зарэгістраваць сваю арганізацыю, але безвынікова. Зараз ЛГБТ-рух існуе ў выглядзе нефармальных праектаў.