"Законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год" на дадзены момант яшчэ не паступаў у Палату прадстаўнікоў, але мы яго чакаем. І ня выключана, што адпаведныя дакумэнты могуць прыйсьці ўжо сёньня", – сказаў 4 сьнежня Свабодзе сябра бюджэтнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня.
Сёньня ж дэпутаты атрымалі прыкладны расклад працы на сьнежань. Пленарныя паседжаньні, згодна з раскладам, прызначаныя на 5, 12, 16 (пры неабходнасьці) і 20 сьнежня. А гэта азначае, што ўлады ўжо парушылі Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь, бо ў параграфе 1 артыкулу 96 запісана:
"Прыняцьце закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год ажыцьцяўляецца не пазьней за 1 сьнежня году, які папярэднічае чарговаму фінансаваму году".
Летась законапраект аб рэспубліканскім бюджэце быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытаньні яшчэ 8 кастрычніка.