Украінская дэлегацыя на наступным тыдні накіруецца ў Брусэль, каб працягнуць абмеркаваньне пытанняў аб асацыяцыі Украіны з Эўразьвязам. Пра гэта ў нядзелю 1 сьнежня заявіў кіраўнік МЗС краіны Леанід Кажара, перадае Lenta.ru са спасылкай на РІА Навіны.
Як распавёў Кажара ў эфіры тэлеканала «1+1» , бакі плянуюць абмеркаваць цэны на газ, працу зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі і падзеньне тавараабароту паміж Украінай і Эўразьвязам.
У якім фармаце будуць ісці перамовы, кіраўнік украінскага МЗС не ўдакладніў. Раней Кіеў прапаноўваў трохбаковыя кансультацыі ў фармаце Украіна-ЭЗ-Расея, нагадвае расейскае агенцтва.
Як паведамлялася, 29 лістапада на саміце ў Вільні Кіеў адмовіўся падпісваць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Па некаторых дадзеных, бакі дамовіліся падпісаць дакумэнт на саміце ЭЗ — Украіна ў Брусэлі, які павінен прайсьці ў лютым-сакавіку 2014 года.
Тым часам у Кіеве і некаторых іншых украінскіх гарадах працягваюцца пратэсты супраць рашэньня ўладаў прыпыніць працэс эўраінтэграцыі. Раніцай 30 лістапада байцы «Беркуту» брутальна разагналі Майдан Незалежнасьці, дзе разьмяшчаўся лягер апазыцыйнай моладзі. Днём 1 сьнежня спэцназаўцы ўступілі ў сутычку ў дэманстрантамі каля адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны. Агулам падчас сутычак пацярпелі больш за 150 чалавек.