Аляксандар Лукашэнка незадаволены працай ураду. Ён звольніць Міхаіла Мясьніковіча і ўсіх віцэ-прэм’ераў, калі паказьнікі першага кварталу 2014 году ня будуць выкананыя.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы публічна заявіў на нарадзе, дзе абмяркоўвалася сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі. Гэтую ды іншыя пагрозы на адрас ураду, «губэрнатараў», чыноўнікаў учора ўвечары паказалі ў сваіх рэпартажах усе асноўныя тэлеканалы краіны.
Аляксандру Лукашэнку не падабаецца стыль працы ўраду. Ён раскрытыкаваў каманду прэм’ера за «няўменьне даводзіць пачатую справу да канца, пасіўнасьць і нерашучасьць». Кіраўнік дзяржавы заявіў, што яшчэ на пачатку сёлетняга году ўгаворваў Міхаіла Мясьніковіча «ня лётаць у аблоках, займацца рэальнымі справамі, напружваючы і прымушаючы ўсіх працаваць з поўнай аддачай, дамагаючыся, каб быў эфэкт ад гэтай працы».
Лукашэнку не падабаюцца і шматлікія паседжаньні, якія праводзіць прэм’ер:
«Аж на трох пасяджэньнях Савета Міністраў, Міхаіл Уладзімеравіч, спрабавалі рашыць, як будзе расьці Валавы ўнутраны прадукт — на 3,3% ці на 5,7%? Ды і наагул, у школе мы вучылі вершы Маякоўскага. Там, памятаеце, на злобу дня было — „Прозаседавшиеся“. Падобна, наш урад якраз у гэтым рэчышчы і працуе. Варожыце на кафейнай гушчы».
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ўраду даецца апошні шанец. Але для гэтага трэба «выскачыць са штаноў» і выканаць пляны на першы квартал наступнага году. Інакш...
«Прэм’ер і віцэ-прэм’еры адразу сыходзяць з пасадаў. Гэта — першае. Усю „галаву“ ўраду мы зносім адразу. Усё, далей я вам дараваць і цярпець бязьдзейнасьць ня буду. То бок я вам даю яшчэ на квартал шанец, хоць я павінен быў палову з вас накіраваць сёньня ў адстаўку».
Аляксандар Сасноў, былы міністар працы і сацыяльнай абароны, кажа, што яму падаецца такая крытыка зьняважлівай на адрас як усяго ўраду, так і прэм’ера:
«Лукашэнка не адразу пачаў такое сабе дазваляць. Нейкі час ён вытрымліваў палітэс, які неабходны на такой пасадзе. Але потым ён зразумеў, што ніхто яму сапраўднага адлупу ня дасьць. І таму пачаў дазваляць сабе такое, што мы зараз і бачым. А тыя, хто ня мог бязмоўна такое ўспрымаць, тыя ўжо даўно сышлі. Засталіся толькі тыя, хто могуць».
Ад Лукашэнкі дасталася ня толькі прэм’еру і міністрам:
«Спагнаньні за падзеньне таварнасьці малака атрымаюць губэрнатары. Сельская гаспадарка — гэта сфэра іх адказнасьці. Я ўсё болей чую пра тое, што ў нас у Менску ці яшчэ недзе ні то увечары, ні то ўначы малака не хапае. Ну, глядзіце, паважаныя губэрнатары і Ладуцька, каб вам, акрамя кароў, не давялося даіць яшчэ каго-небудзь».
Сёлета вытворчасьць малака па краіне зьнізілася. А значную яго частку адвозяць у Расею. Адсюль і дэфіцыт. Аднак замест таго, каб разабрацца з сытуацыяй, кіраўнік дзяржавы толькі пагражае чыноўнікам, якіх сам жа прызначае, тлумачыць Аляксандар Ярашук:
«Гэта самыя прымітыўныя рэчы, якія зараз тыражуюцца. Усё гэта — параджэньне камандна-адміністрацыйнай сыстэмы кіраваньня. А дакладней, кіраваньня адной асобы».
Уладзімер Глод, Менск