Грамадзянскія лідэры Ўкраіны асацыяваліся з ЭЗ без ураду. Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й

Сярод тэмаў:
У Вільні пачаўся двухдзённы саміт Усходняга партнэрства Эўразьвязу. Беларусь на сустрэчы прадстаўляе міністар замежных справаў Уладзімер Макей

Паралельна у Вільні праходзіць Форум грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства». Грамадзкія лідэры Ўкраіны і Эўразьвязу вырашылі падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны і Зьвязу ў той яго частцы, якая тычыцца грамадзянскай супольнасьці

У Варшаве падчас канфэрэнцыі «Не гуляй з дыктатарам» польскія, расейскія і беларускія палітыкі заклікалі да байкоту зімовых алімпійскіх гульняў у Расеі і чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску

Актывісты кампаніі «За ўратаваньне Курапатаў» зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з нагоды распачатага будаўніцтва дарогі побач з мэмарыяльным комплексам.

Апытаньне ў Магілёве: «Хто пераможа ва Ўкраіне? Ці магчымы ў Беларусі Эўрамайдан?»

І на гэтае ж пытаньне можаце адказаць і вы. Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio