Галоўнае ўпраўленьне Сьледчага камітэта па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры арганізаванай злачыннасьці і карупцыі завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да былога намесьніка старшыні Менскага раённага выканаўчага камітэта.
Як паведамілі БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта Беларусі, папярэдняе расьсьледаваньне выявіла, што «службовая асоба, злоўжываючы сваімі паўнамоцтвамі, выкарыстоўвала службовае становішча для вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з жыльлёвымі праваадносінамі, у асабістых мэтах і ў інтарэсах сваіх сваякоў».
Паводле сьледзтва, гэтая асоба выкарыстоўвала шырокі інструмэнтарый для ўвядзеньня ў зман іншых службовых асоб, ён незаконна набыў у 2007 годзе ва ўласнасьць трохпакаёвую кватэру дзяржаўнага жылфонду на вуліцы Захарава ў Менску, плошчай больш за 100 квадратных мэтраў.
Акрамя таго, чыноўнік садзейнічаў сваякам і трэцім асобам у незаконным атрыманьні зямельных участкаў у Менскім раёне, а таксама ў неправамернай пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў.
Сьледзтва прад’явіла былому чыноўніку абвінавачаньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў з карысьлівай і іншай асабістай зацікаўленасьці.