Падчас арышту судовы выканаўца патрабаваў журналістаў?

Міліцыя абвяргае, праваабаронцы пацьвярджаюць
26 лістапада ў Кастрычніцкім судзе Менску быў затрыманы судовы выканаўца. «Калі яго прыйшла затрымліваць міліцыя, ён закрыўся ў кабінэце і патрабаваў кантактаў з журналістамі. Яшчэ вядома, што чалавек крычаў і рваў у кабінэце паперы. Гэтыя зьвесткі мне перадала крыніца ў Кастрычніцкім судзе», — паведаміў карэспандэнту Свабоды праваабаронца Алег Воўчак.

Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч: «З гэтага праўды толькі 30%. Сапраўды было затрыманьне, але ніякага „забарыкадзіраваньня“ ў кабінэце з патрабаваньнем журналістаў не было. Усё закончылася да абеду».

Зьвесткі пра асобу затрыманага прэсавы сакратар МУС даць дамовіўся. Паводле Канстанціна Шалькевіча, да канца дня на сайце гарадзкой міліцыі зьявіцца афіцыйнае паведамленьне пра затрыманьне судовага выканаўцы Кастрычніцкага суду.