Закончаны прыём заявак на ўдзел у міжнародным сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне-2014».
Арганізатары нацыянальнага адбору «Эўрафэст» пакінулі 60 прапаноў, колькасьць якіх па выніках праслухоўваньня 29 лістапада будзе скарочана да паўтара дзясятка. Фінальны раўнд у студзені наступнага году вызначыць пераможцу, які паедзе ў Данію, а таксама запаснога на выпадак форс-мажору. Бальшыня разгледжаных нумароў запісана па-ангельску ці па-расейску, беларуская мова традыцыйна не ў пашане. Тым ня менш, менавіта песьню па-беларуску «Бег па канатах» гурту HandmadE адмыслоўцы называюць адной з самых цікавых — яшчэ і таму, што ў запісе прыняў удзел шматразовы чэмпіён сьвету ў тайбоксе Віталь Гуркоў.
Як расказалі ў аргкамітэце «Эўрафэсту», бальшыня ўдзельнікаў, дапушчаных да адборачнага туру, — маладыя і малавядомыя выканаўцы. Але дастаткова і знаёмых імёнаў: гурт «Nuteki», Натальля Тамела, Іван Буслай, Алена Грышанава, Георгі Калдун, Аляксей Грос, ДзіДзюЛя і Макс Лорэнс. Чарговым разам паспрабуе прабіцца на конкурс вэтэран беларускай сцэны Аляксандар Саладуха. Большасьць прэтэндэнтаў падрыхтавала песьні на ангельскай мове, а Саладуха спыніўся на расейскамоўнай кампазыцыі.
Зь беларускім нумарам на сцэну выйдуць хіба што музыкі менскага гурту HandmadE. Іх песьня «Бег па канатах» ужо сабрала багата галасоў у сеціве, і, як распавёў фронтмэн калектыву Яўген Валошын, ужо нават паступіла прапанова паўдзельнічаць у запісе канцэрту «Песьня году»:
«Ці атрымаецца з „Эўрабачаньнем“ — гэта ўжо як Бог дасьць. Магчыма, па фармаце песьня не зусім для гэтага конкурсу, але мэту сваю мы гэтай заяўкай выканалі. Далей ужо ня толькі ад нас залежыць. Прынамсі мы гатовыя хоць уначы падняцца і ісьці выканаць і ўжывую, і пад „мінус“ нашу кампазыцыю. Дарэчы, пасьля гэтага трэку нас запрасілі выступіць на „Песьні году“, запіс будзе ўжо на выходных. Ёсьць спрэчкі, ці варта выступаць з такой музыкай, тым больш, што не заўжды там атрымліваецца граць ужывую, што для нас вельмі дыскамфортна — як бы гэта дзіўна не гучала. Але тут нам важныя два моманты. Найперш, такія людзі як Віталь Гуркоў — спартоўцы міжнароднай значнасьці — могуць прапагандаваць у Беларусі беларускую мову, па-другое, нармальную жывую музыку. Не папсу другарадную, а якасны творчы прадукт. Так, як гэта мусіць быць, а не паўфабрыкат з „Макдональдсу“. То бок, для нас стаіць вось такая задача».
Разынка нумару ад HandmadE — зьяўленьне на сцэне аднаго з самых выбітных прадстаўнікоў беларускай школы адзінаборстваў, тайбаксёра Віталя Гуркова. Спартовец расказвае, якім чынам трапіў у музычны праект:
«Што тычыцца песьні, галоўную ролю адыграла перадусім тое, што Яўген Валошын — мой блізкі сябра. Гэтую песьню я чуў яшчэ пад акустыку, калі яна толькі стваралася, пісалася. А ўжо потым, калі яны гуртом пачалі яе запісваць менавіта ў студыі, ён паскардзіўся, што нешта не атрымліваецца, чагосьці не хапае. Ведаючы пэўныя мае музычныя прыярытэты і гурты, якія мне падабаюцца (напрыклад, хіп-хоп выканаўцы), ён проста пацікавіўся: ты ж ведаеш, як яны там гэта робяць, давай паспрабуй зачытаць. І я пагадзіўся дапамагчы хлопцам у гэтым пляне. Даў некалькі парадаў па прыпеве, як павінны гучаць нейкія бэкі, каб яны, як мне здаецца, гучалі файна. У прынцыпе, атрымалася, што пэўны ўнёсак, нейкі асабісты ўклад у гэтую кампазыцыю я сапраўды зрабіў».
Віталь Гуркоў напаўжартам кажа, што асноўным канкурэнтам на шляху да «Эўрабачаньня» лічыць вэтэрана беларускай сцэны Аляксандра Саладуху. Тым больш, па яго словах, няма ўпэўненасьці, што ўдасца схіліць на свой бок нават самых блізкіх людзей:
«Ну, Саладуха — гэта, ведаеце, ужо такі мамант нашай эстрады, зь якім супэрнічаць будзе вельмі складана. У яго насамрэч шмат прыхільнікаў. Прыкладам, мой бацька яго вельмі-вельмі любіць: калі быў першы адбор на „Эўрабачаньне“, ён за яго галасаваў. Тады, здаецца, паехаў дуэт „Аляксандра і Канстанцін“, дык мой бацька пасьля іх выступу адрэзаў: „А каб Саладуха паехаў, гэты лысы чэрап паказаў бы там на ўсю Эўропу!“ А ў яго тады нейкая песьня была завадная, вельмі яму падабалася. Дый ня толькі яму».
Карэспандэнт: «Думаеце, і гэтым разам падтрымае ня сына, а Саладуху?».
«Ня ведаю нават (сьмяецца). Справа ў тым, што песьні Яўгена ён таксама слухае, яму падабаецца. Аднак, мабыць, збольшага таму, што гэта мой сябра. Але ўсё ж Саладуха для яго — гэта клясыка, я так разумею».
Чаму ўдзельнікі HandmadE праігнаравалі тэндэнцыю, уласьцівую беларускім прэтэндэнтам на ўдзел у «Эўрабачаньні», — выступаць на якой заўгодна мове, толькі не на беларускай? Вось што на гэты конт сказаў Яўген Валошын:
«Была ідэя па-ангельску запісаць, але! я працяглы час жыў за мяжой, чуў, як там людзі размаўляюць — на чыстай мове. Шчыра кажучы, на гэтым тле з вуснаў нашых артыстаў ангельская мова проста жахліва гучыць. Я ня ведаю ў нас нікога, хто мог бы зрабіць гэта годна. Больш-менш гурт „Litesound“ гучаў без акцэнту, як падавалася, але замежнікі ўсё роўна пасьмейваюцца: маўляў, несур’ёзна. Вось у Аляксандра Рыбака на „Эўрабачаньні“ ангельская мова была цудоўная. Але яна ў іх у Нарвэгіі, можна сказаць, другая мова. А ў нас я такога ня бачу, таму гэта проста камічна — сьпяваць са сцэны па-ангельску. То бок, калі ты ня носьбіт мовы, слаба ёй валодаеш; гэты акцэнт недалёкі выклікае толькі сьмех. Таму мы вырашылі ангельскую мову ўвогуле не ўжываць, бо гэта проста цырк на дроце».
Адрозна ад Беларусі, дзе «Эўрабачаньне» застаецца падзеяй міжнароднага маштабу, многія краіны адмаўляюцца ад удзелу ў конкурсе, які вымагае значных укладаньняў, але ня надта спрыяе росту папулярнасьці выканаўцаў. Так, ад накіраваньня на наступны год сваіх артыстаў на імпрэзу адмовіліся Баўгарыя і Сэрбія. Галоўнай прычынай названа неадэкватнае павелічэньне платы за ўдзел у конкурсе. Яшчэ раней з-за аналягічных прычынаў сышлі з дыстанцыі Кіпр, Польшча, Славаччына, Харватыя, Чэхія ды іншыя.
А вось у постсавецкіх краінах падрыхтоўку да «Эўрабачаньня» суправаджаюць сур’ёзныя жарсьці. Так, летась вызначэньнем пераможцы нацыянальнага адборачнага туру займаўся асабіста Аляксандар Лукашэнка, якому даклалі пра факты фальсыфікацыі ў часе падліку галасоў. У выніку замест Алёны Ланской у Азэрбайджан паехаў гурт «Litesound». Сёлета Ланская была рэабілітаваная і прадстаўляла Беларусь ў Швэцыі, аднак, як і ўсе ранейшыя спробы — без асаблівага посьпеху.