На гэтае пытаньне спрабавала знайсьці адказ аналітык цэнтральнай службы навінаў Радыё Свабода Клэр Біг.
Масавыя дэманстрацыі ахапілі Ўкраіну ў нядзелю, 24 лістапада, калі дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэньня ўрада, які адмовіўся падпісваць ключавое гандлёвае пагадненьне з Эўразьвязам.
Мітынгі ў цэнтры Кіева працягваліся і ў панядзелак, у іх прыняла ўдзел прыкладна тысяча чалавек. Яны адгукнуліся на заклік апазыцыі заставацца на вуліцах, каб прадухіліць паварот украінскага ўраду да Масквы.
Арганізатары пратэстаў паабяцалі ладзіць штодзённыя дэманстрацыі на працягу тыдня.
Нядзельныя пратэсты выклікалі асацыяцыю з «аранжавай» рэвалюцыяй 2004 году, дзякуючы якой былі скасаваныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх, на думку многіх, перамога Віктара Януковіча стала вынікам фальсыфікацый. Пратэстоўцы на чале зь Віктарам Юшчанкам і Юліяй Цімашэнкай дамагліся паўторнага галасаваньня, якое прынесла перамогу Юшчанку. Але ў 2010 годзе прэзыдэнцкія выбары выйграў Віктар Януковіч.
Паўтарэньне аранжавай рэвалюцыі, аднак, уяўляецца малаверагодным, лічаць аналітыкі.
Натальля Ліхачова – украінская журналістка, кажа: «Зараз «аранжавая» рэвалюцыя немагчымая. Там няма палітыкаў, дзеля якіх людзі былі б гатовыя выходзіць на вуліцы на працягу некалькіх дзён і тыдняў. Акрамя Віталя Клічко і Юліі Цімашэнкі, якая знаходзіцца ў турме і баюся, будзе ня ў стане прыняць удзел у палітычнай барацьбе на працягу доўгага часу, існуе вельмі мала прыстойных палітычных лідэраў ва Ўкраіне».
У адрозьненьні ад часоў «аранжавай» рэвалюцыі, цяперашнія пратэсты падзеленыя на дзьве асобныя плыні: адна плынь – маладыя беспартыйныя грамадзянскія актывісты, натхнёныя Occupy-рухам, іншая, сканцэнтраваная на іншай плошчы Кіева, палітычныя партыі. Падзел гэты ня бачны на экранах тэлевізараў, але ён даволі выразны.
Удзел у пратэстах палітычных партый, якія пасьпяшаліся разгарнуць свае сьцягі ў нядзелю, устрымаў многіх украінцаў ад далучэньня да акцыі пратэсту.
Мікалай Тамэнка, кіраўнік камітэту Вярхоўнай Рады па свабодзе слова і адзін з кіраўнікоў «аранжавай» рэвалюцыі, прыгадвае, як украінцы з усёй краіны аб'ядналіся дзевяць гадоў таму, каб ня даць Януковічу прыйсьці да ўлады шляхам сфальсыфікаваных выбараў.
Сёньняшнія мітынгі, паводле Тамэнкі, наўрад ці адлюстроўваюць агульны настрой ва Ўкраіне:
«Пратэсты могуць працягвацца як Эўрамайдан палітычных сілаў, апазыцыі, але не Эўрамайдан грамадзтва, прынамсі, не вялікай яго часткі. Адрозьненьне ад сытуацыі 2004 году палягае ў больш вузкім ахопе пратэсту і ў больш нізкім узроўні ўдзелу рэгіёнаў і сацыяльных групаў».
Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што мноства ўкраінцаў падтрымліваюць інтэграцыю ў ЭЗ. Аднак палітычная нестабільнасьць, якая наступіла пасьля «аранжавай» рэвалюцыі, зрабіла людзей менш гатовымі і схільнымі да радыкальных палітычных пераменаў.
Прэзыдэнт Януковіч пакуль не камэнтуе пратэсты. Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў, аднак, даў зразумець, што яго ўрад ня будзе трываць другую «аранжавую» рэвалюцыю.
У нядзелю ў інтэрвію расейскаму Першаму каналу ён заявіў: «Мы ведаем, што такія акцыі фінансуюцца, напрыклад. Калі гэта робіцца ў рамках заканадаўства, то гэта нармальна. Калі гэта робіцца з парушэньнем заканадаўства, то, зразумела, урад ня будзе сябе паводзіць так, як паводзіў у 2004 годзе, калі на нашых вачах цалкам спакойна ажыцьцяўлялася тэхналёгія скіданьня законнага ўраду. Тут мы, як гаворыцца, ня будзем гуляць».