Пра гэта сёньня заявілі прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэзыдэнт Рады Эўразьвязу Герман ван Рампей.
Яны выступілі з сумеснай заявай наконт Украіны, у якой канстатавалі, што прапанова аб падпісаньні Дамовы аб асацыяцыі з Кіевам застаецца ў сіле.
«У дачыненьні да рашэньня Ўкраіны часова прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі, уключаючы глыбокую і усеабдымную зону свабоднага гандлю, пазыцыя Эўрапейскага Зьвязу застаецца выразнай: прапанова падпісаць беспрэцэдэнтнае пагадненьне — на стале»,— гаворыцца ў заяве, тэкст якога перададзены агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў Брусэлі.
Разам з тым, высокапастаўленыя чыноўнікі ЭЗ адзначылі, што падпісаньне Дамовы аб асацыяцыі патрабуе палітычнага жаданьня ўкраінскіх лідэраў, рашучых дзеяньняў і адчувальнага прагрэсу ў дачыненьні да выкананьня ўмоў, неабходных для падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі, якія былі пазначаныя ў высновах Рады Эўразьвязу ў сьнежні 2012 года:
«Важны прагрэс ужо быў дасягнуты Украінай. Мы ўпэўненыя, што падпісаньне Дамовы аб асацыяцыі, уключаючы глыбокую і усеабдымную зону свабоднага гандлю — самага амбітнага пагадненьня якое Эўразьвяз калі-небудзь прапаноўваў,— прадставіць лепшую магчымасьць падтрымаць эканамічную сытуацыю ва Ўкраіне, правядзеньне рэформаў і мадэрнізацыю ў сьвятле пабудовы стабільнага будучыні для ўсіх украінцаў»,— гаворыцца ў заяве.
Палітыкі адзначылі, што Эўразьвяз і надалей гатовы заставацца больш адкрытым і аказваць вялікую падтрымку для тых , хто хоча быць ўцягненым у рэформы і мадэрнізацыю .