У Кіеве на Эўрамайдане сярод сьцягоў Украіны ды Эўразьвязу лунаюць і бел-чырвона-белыя штандары. На гэта зьвярнулі ўвагу ўкраінскія СМІ.
Вольга Шастакова — беларуска, якая цяпер жыве і працуе ў Кіеве, — кажа, што шмат яе сяброў і знаёмых былі на Майдане ў нядзелю, каб выказаць расчараваньне з нагоды адмовы падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам:
«Зь беларусаў там былі мае знаёмыя, якія тут ужо даўно жывуць. Некаторыя ўжо і пашпарты маюць украінскія. Усе, хто туды прыйшоў, падтрымліваюць эўраінтэграцыю і выступаюць супраць таго, што прыпынілі падпісаньне дамовы. Усе тыя, у каго ёсьць эўрапейскі напрамак думкі, хто думае, што і Ўкраіна, і Беларусь павінны быць у Эўропе, яны выходзяць. Так жа, як бы яны выйшлі за эўраінтэграцыю і ў Беларусі. Няма розьніцы, дзе чалавек жыве. Калі ён падтрымлівае гэтыя погляды, ён выходзіць. Але, пражываючы тут, беларусы разумеюць, што Ўкраіна мае больш стасункаў з Эўропай, чым тая ж Беларусь, таму калі яны прыпыняцца, гэта выклікае расчараваньне. І тут ёсьць мэханізм, як паказаць гэтае расчараваньне: можна выйсьці на плошчу і сказаць, што ты супраць таго, што адмяняецца падпісаньне дамовы».
«На самім Майдане знаходзіцца каля 5 тысяч чалавек, у іх няма ніякіх палітычных сьцягоў, але ёсьць тут нацыянальныя сьцягі Ўкраіны і шмат сьцягоў Беларусі», — пісала ўчора Gazeta.ua, асьвятляючы пачатак стотысячнага шэсьця ў Кіеве. Выданьне таксама апублікавала фатаграфіі з самаробнымі плякатамі, якія былі ў руках удзельнікаў акцыі. На адным зь іх былі напісаныя словы Янкі Купалы «Ня быць скотам», якія сталі вядомыя на ўсёй постсавецкай прасторы дзякуючы песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі».
Старшыня Беларускага Цэнтра ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык зараз знаходзіцца ў Польшчы. Учора ён браў удзел у акцыі ў падтрымку Эўрамайдану каля ўкраінскай амбасады ў польскай сталіцы, а сёньня зьбіраецца далучыцца да акцыі, якую ладзяць украінцы ў Варшаве. Вячаслаў Сіўчык лічыць удзел беларусаў як у Эўрамайдане, так і ў больш дробных акцыях, якія гэтымі днямі адбываюцца ў розных краінах, натуральным, таму што інтэграцыя Ўкраіны ў Расею будзе наносіць шкоду ня толькі ўкраінцам, але і беларусам:
«Натуральна, цяпер Украіна паднялася. Я ведаю, што актывісты Беларускага Цэнтру ва Ўкраіне былі на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве і бралі ўдзел у акцыі. Зараз акцыі ў падтрымку Эўрамайдану адбываюцца па ўсім сьвеце, у іх бяруць удзел прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, а таксама простыя людзі зь Беларусі. І гэта сапраўды вельмі важна, таму што мы з Украінай суседзі. Сытуацыя пакуль ня вызначаная, і тыя патрабаваньні, якія выстаўляе Эўрамайдан, вельмі нармальныя для Ўкраіны. Эўрапейскі вэктар Украіны быў абраны ня сёньня, таму спробы загнаць Украіну ў імпэрыю пойдуць на шкоду як Украіне, так і Беларусі, бо мы краіны-суседзі. Узмацненьне ціску імпэрыі непазьбежна прывядзе да масавых рэпрэсій. Таму ўдзел беларусаў ва ўкраінскіх акцыях натуральны».
Мікола Каханіўскі, лідэр Камітэту вызваленьня палітвязьняў, кажа, што бачыў бел-чырвона-белыя сьцягі на Майдане. Актывіст лічыць, што такім чынам беларусы выказваюць жаданьне адарвацца ад Масквы і інтэгравацца ў Эўропу:
«Я бачыў мінімум тры беларускія сьцягі. Можа, іх там і больш было. Але я да тых хлопцаў, што трымалі сьцягі, не падыходзіў, бо не было часу, але бачыў іх. Я, як каардынатар Камітэту вызваленьня палітвязьняў, вельмі шчыльна працую зь беларусамі, праводжу зь імі супольныя дзеяньні і лічу іх сапраўднымі сябрамі. Хочацца, каб Украіна адарвалася ад Масквы, таму што тады і ў Беларусі зьявіцца шанец неяк ад Масквы адарвацца. Прыкладна так думаюць тыя беларусы, якія зараз з намі».