Палітоляг, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч камэнтуе рашэньне ўкраінскага ўраду прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня дамовы пра асацыяцыю з Эўрапейскім Зьвязам.
«Тое, што адбылося ва Ўкраіне, можна лічыць пэўнай зьнешнепалітычнай і тактычнай перамогай Расеі. Яшчэ некалькі месяцаў таму зусім невялікая колькасьць экспэртаў казала, што можна нейкім чынам спыніць падпісаньне дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам, і калі падпісаньне не адбудзецца, дык толькі з ініцыятывы ЭЗ, але ніяк не Ўкраіны. Бо ва Ўкраіне кансалідаваная эліта, накіраваная на эўрапейскую інтэграцыю.
Захады Расеі ў апошнія месяцы, накіраваныя на эканамічны шантаж, на прапанову пэўных прэфэрэнцый, агульны інфармацыйны фон прывялі да таго, што Ўкраіна прыняла такое рашэньне. Аргумэнты, чаму Расея гэта зрабіла, прыводзяцца самыя розныя. Акрамя ціску з боку Расеі, магчыма, паўплывала і тое, што ЭЗ не прапановаў канкрэтнай кампэнсацыі стратаў з-за пагаршэньня адносінаў з Расеяй, а таксама той фактар, што, каб пераўладкаваць украінскую эканоміку пад стандарты Эўрапейскага Зьвязу, украінскаму ўраду трэба было патраціць вялікую суму.
Але нельга казаць, што мы валодаем усёй інфармацыяй па гэтым пытаньні. Чаму настроі ўкраінскага кіраўніцтва памяняліся дастаткова хутка – тут шмат незразумелых і непразрыстых момантаў.
Натуральна, украінскае пытаньне на саміце Ўсходнеэўрапейскага партнэрства ўздымацца будзе. Але ў якім фармаце, думаю, самі арганізатары яшчэ ня вырашылі, бо дастаткова даўно ўсе рыхтаваліся да іншага.
Канечне, Украіна ня цалкам разарвала адносіны з Эўразьвязам, яна бярэ адтэрміноўку. Мне здаецца, Украіна паставіць пытаньне: якім чынам Эўразьвяз можа кампэнсаваць страты з-за пагаршэньня стасункаў з Расеяй. Эўрапейскія краіны вымушаны будуць на гэта нейкім чынам рэагаваць. Альбо ўключацца ў перамовы з Украінай, альбо заняць прынцыповую жорсткую пазыцыю. Але пакуль гэта прагназаваць цяжка».