Дзякуючы дазволу самога гурту і арганізатару трансьляцыі — беларускаму парталу Tut.bу — у аўдыторыі сайта Свабоды зьявіцца магчымасьць паглядзець у жывым эфіры канцэрт, зь якім «Ляпіс Трубяцкі» выступіць 30 лістапада ў Вільні на самай вялікай арэне Літвы.
30 лістапада ў Вільні на «Siemens Аrena» адбудзецца 11-тысячны канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі» зь беларускамоўнай праграмай «Грай».
Усе квіткі на яго былі прададзеныя яшчэ ў верасьні, але ўсе жадаючыя змогуць убачыць канцэрт у рэжыме рэальнага часу і ў выдатным якасьці, паведаміў прадусар гурта Яўген Калмыкоў.
На пляцоўцы будзе працаваць вялікая здымачная група, якая паспрабуе забясьпечыць гледачам эфэкт поўнага прысутнасьці на канцэрце. За гук трансляцыі будзе адказваць спэцыяльна запрошаны з Кіева супрадусар ўсіх апошніх альбомаў «Ляпіса Трубяцкога» Улад Ярун. Відэашэраг для канцэрта рыхтуе кліпмэйкэр Аляксей Церахаў, які спэцыяльна прыехаў з Канады.
«Для нас гэта вельмі важны канцэрт, таму мы б хацелі, каб яго пабачыла як мага больш людзей. Раней мы ўжо рабілі онлайн-трансьляцыі, але паводле размаху і якасьці на гэты раз павінен атрымацца зусім іншы ўзровень — паўнавартасны канцэртны тэлемост, які можна будзе паглядзець у любым пункце сьвету»,— адзначыў прадусар гурта Яўген Калмыкоў.
Арганізатарам трансьляцыі зьяўляецца беларускі партал Tut.by, але код з плэерам змогуць разьмясьціць у сябе ўсе жадаючыя — ад вялікіх сайтаў да прыватных старонак. Пра намер паказаць канцэрт ужо заявілі буйныя СМІ Літвы (партал Delfi.lt ) і Украіны (партал Open.ua).
Сайт Радыё Свабода таксама зьбіраецца паказаць гэты канцэрт.
Канцэрт стартуе а 20-й гадзіне па менскім часе. Сама трансьляцыя пачнецца на паўтары гадзіны раней — з моманту адкрыцьця дзьвярэй Siemens Arena . Прамыя ўключэнні з пляцоўкі да пачатку выступлення будуць перамяжоўвацца з паказам эксклюзіўнага відэа групы і кліпаў.
«Канцэрт пачнецца дакладна па графіку , таму просім усіх уладальнікаў квіткоў выязджаць з Беларусі загадзя. Лепш за дзень- два да выступу. Па вопыце мінулага года на мяжы магчымыя вялікія чэргі», — кажа Яўген Калмыкоў.
Інфармацыя аб транспарце, якім можна дабрацца з Менска ў Вільнюс , апублікаваная на афіцыйным сайце www.lyapis.com.