У сядзібе Партыі БНФ пройдзе Маратон Салідарнасьці з палітвязьнямі, прымеркаваны да Дня герояў Слуцкага збройнага чыну.
Арганізатарка Маратонаў Салідарнасьці Ганна Шапуцька кажа, што дата 27 лістапада абраная не выпадкова — тыя, хто знаходзяцца ў няволі, маюць поўнае права таксама лічыцца героямі:
«Найперш, вядома, мы павіншуем з Днём Герояў палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі, таму што менавіта яны — героі сучаснай Беларусі. Таксама мы плянуем нейкім чынам адзначыць вызваленьне Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча, якія не так даўно выйшлі на волю. Мы яшчэ не праводзілі адмысловага Маратону з гэтай нагоды. І яшчэ я маю спадзеў, што жонка Міколы Статкевіча Марына Статкевіч возьме ўдзел у Маратоне Салідарнасьці і распавядзе пра сувязь свайго мужа з слуцкімі паўстанцамі 1920 года — вядома, што дзед Міколы Статкевіча браў актыўны ўдзел у паўстаньні».
Маратон пачнецца 27 лістапада а 18-й гадзіне ў Менску, па вуліцы Чарнышэўскага, 3.
Перад прысутнымі выступіць бард Андрэй Мельнікаў.
Напярэдадні вечарам на вуліцах Менску зьявіліся налепкі «Слава героям!»