Апазыцыйныя фракцыі «Бацькаўшчына», «УДАР» і «Свабода» перадалі ў парлямэнт Украіны заяву, у якой патрабуюць неадкладнага скліканьня пазачарговага пасяджэньня Вярхоўнай Рады ў сераду, 27 лістапада.
Апазыцыя хоча разгледзець пытаньні, якія дазволяць заключыць пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўрапейскім зьвязам на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні 28–29 лістапада. Раней ўкраінскі ўрад абвясьціў, што прыпыняе працэс эўраінтэграцыі, патлумачыўшы гэта тым, што Эўразьвяз адмаўляецца ад фінансавай падтрымкі Ўкраіны, якая апынулася ў складанай эканамічнай сытуацыі.
Між тым у Кіеве працягваецца бестэрміновая акцыя пратэсту. Некалькі сотняў чалавек правялі ўсю ноч у намётавым мястэчку на Эўрапейскай плошчы каля Ўкраінскага дома. Позна ўвечары ў нядзелю байцы спэцпадраздзяленьня «Бэркут» паспрабавалі разагнаць удзельнікаў Эўрамайдану. Міліцыя зноў ўжыла сьлёзацечны газ і дубінкі. Пацярпелі некалькі чалавек. Аднак дэманстрантам удалося адстаяць намётавы лягер, які яны агарадзілі мэталічнымі шчытамі.
Паводле лідэраў апазыцыі, на Эўрапейскай плошчы Кіева ў Народным веча «За эўрапейскую Ўкраіну» ў нядзелю прынялі ўдзел больш за сто тысяч чалавек. Акцыі ў падтрымку эўраінтэграцыі прайшлі і ў іншых гарадах Украіны.