У Кіеве і іншых гарадах Украіны праходзяць «Эўрамайданы» — акцыі ў падтрымку падпісаньня Дамовы аб партнэрстве Украіны і Эўразьвязу, ад якой адмовіўся прэзыдэнт Януковіч і ягоны ўрад.
Жывую трасьляцыю з Майдану Незалежнасьці ў Кіеве глядзіце тут
У Кіеве на народным веча «За эўрапейскую Ўкраіну», паводле арганізатараў, сабралася каля 150 тысяч чалавек. Эўрамайданы прайшлі ў Львове, Роўна, Данецку, Харкаве, Луганску, Данецку і іншых гарадах Украіны. У Кіеве Эўрамайдан ухваліў рэзалюцыю аб правядзеньні акцый пратэсту да перамогі.
Удзельнікі народнага веча на Эўрапейскай плошчы Кіева прынялі рашэньне аб правядзеньні мабілізацыі ўсіх партый, грамадзкіх арганізацый і грамадзян, якія выступаюць за эўрапейскую інтэграцыю Ўкраіны, для правядзеньня акцый пратэсту да перамогі.
Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўраду Мікалая Азарава, які спыніў эўраінтэграцыю Ўкраіны і пагражаюць імпічмэнтам прэзыдэнту Януковічу, калі той не падпіша дамову аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам.
У Кіеве і іншых гарадах дэманстранты ўжо ўсталявалі намёты. Ля будынкаў адміністрацыі прэзыдэнта і Кабінэта міністраў Украіны адбыліся сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй.
Намётавы гарадок узьнік на Эўрапейскай плошчы Кіева, дзе апазыцыя зьбіраецца заснаваць штаб сваёй бестэрміновай акцыі за эўраінтэграцыю.
Ля будынку ўраду, які быў блякаваны часткай дэманстрантаў, актывісты апазыцыйнай партыі «Свабода» ўсталявалі свае намёты з партыйнай сымболікай. Ля будынка ўраду адбыліся сутыкненьні мітынгоўцаў з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Міліцыя ўжыла сьлёзацечны газ і шумавыя гранаты пры спробе разагнаць удзельнікаў акцыі ў падтрымку эўраінтэграцыі і перашкодзіць іх прарыву да ўваходу ў будынак Кабінэта міністраў. У прэс-службе міліцыі заявілі, што газ быў ужыты ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі, якія кінулі ў бок праваахоўнікаў дымавую шашку.
Тым часам на кіеўскай Міхайлаўскай плошчы прайшла акцыя супраць ўступленьня Украіны ў Эўразьвяз, арганізаваная ўладай, на якой сабралася каля 10 тысяч чалавек, пераважна бюджэтнікаў, якія, паводле 5 каналу, мітынгавалі адну гадзіну і атрымалі за гэта атрымалі па 90 грывень.
21 лістапада ўрад Украіны распарадзіўся прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэньня Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Апазыцыя раскрытыкавала дзеяньні ўкраінскіх уладаў і запатрабавала выканаць усе ўмовы для падпісаньня гэтага дакумэнта на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні 28-29 лістапада.

Your browser doesn’t support HTML5