Эдуард Лобаў цягам году адбываў пакараньне ў карцэры, пра якое не паведамляў сваякам.
Амаль месяц няма лістоў і званкоў ад вязьня івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава. Маці палітвязьня Марына Лобава не выключае, што ён можа апынуцца зноў у карцэры. Такое ўжо было цягам году, прычым сам Эдуард Лобаў пра гэта сваякам не паведамляў.
«Даведалася ад Аляксандра Францкевіча, калі той выйшаў», — згадвае Марына Лобава актывіста Аляксандра Францкевіча, які сядзеў разам з Эдуардам Лобавым ў івацэвіцкай калёніі.
«Хто ж ведае, чаму няма зьвестак. Мы ж большага ня ведаем. Вунь, як сказаў Францкевіч, калі выйшаў, што той быў у ШЫЗА. А мне Эдуард пра гэта нічога не казаў. Магчыма, не хоча мяне хваляваць. Пасьля ўжо спытала, чаму не паведаміў, дык ён кажа, што гэта не вельмі істотна, таму і не сказаў».
Калі дакладна яе сын сядзеў у карцэры, Марыне Лобавай невядома.
Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў асуджаны да 4 гадоў зьняволеньня разам са Зьмітром Дашкевічам за нібыта зьбіцьцё мінакоў. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Актывісты ў судзе казалі пра правакацыю спэцслужбаў. Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады, потым яму працягнулі тэрмін яшчэ амаль на год. Нядаўна Зьміцер Дашкевіч вызваліўся. Палітвязень Эдуард Лобаў працягвае знаходзіцца ў івацэвіцкай калёніі. Вядома, што ён адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.