Да 50 вырасла колькасьць ахвяраў пры абрушэньні супэрмаркета
«Максіма» ў Рызе. Пад заваламі могуць заставацца яшчэ прыблізна 5 чалавек.
Кіраўніцтва Латвіі выказала спачуваньне родным і блізкім загінулых.
Ад заўтра ў краіне абвешчана трохдзённая жалоба. На знак салідарнасьці жалоба таксама абвешчаная ў суседняй Літве.
Рыская дума прыняла рашэньне аказаць матэрыяльную дапамогу сем’ям загінулых у памеры 10 тысяч латаў (19,1 тысяч даляраў) і пакрыць выдаткі на пахаваньне. Пацярпелыя атрымаюць па 5 тысяч латаў.
Трагедыя адбылася ў чацьвер вечарам. Спачатку павалілася адна са сьцен будынка і дах гандлёвага цэнтру, пазьней, калі ўжо пачалі працаваць ратавальнікі, абрынулася яшчэ адна сьцяна. Выратавальныя працы вядуцца ад 18 гадзін учорашняга дня. Апошні з выжылых пацярпелых быў дастаўлены ў бальніцу сёньня раніцай.
Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2011 году. Паводле асноўнай вэрсіі прычынай яго абвалу магло стаць ненарматыўнае зацяжарваньне: дах будынка хацелі дадаткова азеляніць і навезьлі туды шмат зямлі і матэрыялу.
Заведзеная крымінальная справа за парушэньне будаўнічых нормаў. Гандлёвая кампанія Maxima Latvija зьбіраецца правесьці ўласную экспэртызу прычын абрушэньня.