У Лёндане трох жанчын ўтрымлівалі ў рабстве 30 гадоў

Трох жанчын «выратавалі» з дома на поўдні Лёндану пасьля таго, як паліцыя расьсьледавала паведамленьне пра тое, што іх трымалі ў рабстве каля 30 гадоў.
Паліцыя арыштавала двух падазраваных 67-гадовага мужчыну і 67-гадовую жанчыну.

У мінулыя месяцы ў паліцыю зьвярнуліся прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі Freedom Charity, якія распавялі, што атрымалі званок ад жанчыны, якая заявіла, што яе ўтрымліваюць у няволі дзесяцігодзьдзямі.

У паліцыі паведамілі, што шанчыну з Малайзіі, якой 69 гадоў, а таксама 57-гадовую ірляндку ды 30-гадовую брытанку выратавалі з дома. Жанчыны «цяжка траўмаваныя», зараз яны знаходзяцца ў бясьпечным месцы.

Дэтэктыў Кевін Хайланд зь лёнданскага Аддзелу барацьбы з гандлем людзьмі заявіў:

«Мы пачалі маштабнае расьсьледаваньне, каб выявіць факты, якія суправаджаюць гэтыя сур’ёзныя абвінавачваньні»,— паведамляе ВВС.