МЗС Беларусі не валодае інфармацыяй пра беларускіх грамадзян, якія маглі б стаць ахвярамі разбурэньня крамы Maxima ў Рызе.
На пытаньне, ці ёсьць сярод пацярпелых беларусы, начальнік упраўленьня інфармацыі — прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў, што пакуль зьвестак пра гэта няма.
Намесьніца начальніка ўправы інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына паведаміла карэспандэнту Свабоды:
«Паводле дадзеных на гэты момант, беларусаў няма сярод пацярпелых і загінулых. Але наша амбасада і консульскія супрацоўнікі знаходзяцца ў сталым кантакце з прэс-службай дзяржпаліцыі Латвіі».
Як паведамляе МУС Латвіі, загінуў 21 чалавек, многія параненыя знаходзяцца ў цяжкім стане.
Пад абломкамі гандлёвага цэнтра могуць знаходзіцца каля 70 чалавек.
Паводле ацэнак ратавальнікаў, на разборку завалаў спатрэбіцца ня менш за суткі .
Прычыны здарэньня пакуль не ўстаноўлены. Будынак, пабудаваны ў 2011 годзе, склаўся, як «картачны домік». Віцэ-мэр Рыгі Андрыс Амэрыкс выказаў меркаваньне, што прычынай абвалу маглі стаць памылкі пры будаўніцтве. Выказаная ім раней вэрсія выбуху не пацьвердзілася.