«Уралкалій» вітае вяртаньне Баўмгертнэра ў Расею

Кампанія распаўсюдзіла прэсавы рэліз, у якім пацьвердзіла экстрадыцыю свайго генэральнага дырэктара ў Расею.
«Кампанія вітае вяртаньне спадара Баўмгертнэра ў Расею і гатовая аказаць неабходнае садзейнічаньне сьледзтву. Кампаніі не вядомыя якія б ні было зьвесткі, якія прымусілі б яе зьмяніць сваю пазыцыю ў дачыненьні да Генэральнага дырэктара».

Генэральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнэр учора быў экстрадаваны ў Расею, пасьля амаль трох месяцаў зьняволеньня ў Беларусі. Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, зараз ён знаходзіцца ў адным зь маскоўскіх СІЗА.