«Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» і «Маладыя хрысьціянскія дэмакраты» распачынаюць кампанію за спыненьне прапаганды гвалту і садызму адносна жывёл.
Чаму праблемай катаваньня жывёл пачынае займацца БХД, сустаршыня стваранай партыі Віталь Рымашэўскі патлумачыў гэтак:
«Па-першае, як палітыкі, мы мусім турбавацца, каб законы ў нашай краіне былі чалавечнымі, як для людзей, так і для жывёлаў. Па-другое, як хрысьціянскія дэмакраты, мы мусім бараніць жыцьцё ва ўсіх ягоных праявах. А сёньня прызначаныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў гэтага якраз і ня робяць. Нашая задача — прымусіць прыняць закон „Аб абароне жывёл“. Беларусь — ці не адзіная краіна ў Эўропе, дзе няма такога закону. Калі зараз не спыніць гэты гвалт, дык ён будзе толькі расьці і распаўсюджвацца на іншыя катэгорыі безабаронных».
Увагу грамадзкасьці да праблемы катаваньня бяздомных жывёл БХД мае прыцягнуць празь пікеты, флэш-мобы, іншыя інфармацыйныя акцыі, а таксама шляхам збору подпісаў за ўвядзеньне адказнасьці на заканадаўчым узроўні за жорсткае абыходжаньне з жывёламі.
Лідэрка «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч кажа:
«Трэба ўвесьці крымінальную адказнасьць за катаваньне жывёл і зрабіць больш жорсткай адміністрацыйную адказнасьць. Падобны збор подпісаў ужо быў арганізаваны ў інтэрнэце, і было сабрана больш за 28 тысяч галасоў. Калі надаць гэтай тэме шырокае грамадзкае гучаньне, калі пайсьці з гэтым у народ, дык можна атрымаць значна большую падтрымку, чым гэта ёсьць сёньня».
Паводле Марыны Хоміч, БХД спадзяецца таксама на супрацоўніцтва з грамадзкімі арганізацыямі, якія займаюцца абаронай жывёл. Адна з такіх арганізацый — «Заасьвет» — працуе ў гэтым кірунку ўжо пятнаццаць гадоў. Старшыня арганізацыі Маргарыта Пушкевіч вітае ініцыятыву палітыкаў:
«Мы за тое, каб гэтым займаліся і палітычныя партыі таксама. Дарэчы, нас вельмі абурала тое, што падчас прэзыдэнцкай кампаніі ніводная з партый ня выставіла такую ідэю — абарона жывёлаў. Вельмі дарэмна, бо толькі ў Менску ёсьць некалькі дзясяткаў тысяч аматараў жывёлаў. І гэткім чынам кандыдаты страцілі агромістую колькасьць электарату, палічыўшы гэтую праблему, пэўна, ня вельмі значнай. Мы гатовыя супрацоўнічаць і гатовыя прыняць удзел у кампаніях, якія яны будуць праводзіць. Са свайго боку, лічым, што сёньня не абавязкова прымаць закон „Аб абароне жывёл“. Бо дзейны парлямэнт — ён ня здольны нарадзіць нічога новага, яны нічога ня зробяць. Трэба ісьці іншым шляхам: ініцыяваць артыкул у Крымінальным кодэксе і зрабіць больш жорсткую адказнасьць паводле Адміністрацыйнага кодэксу. Да прыкладу, у Ангельшчыне гэта дзясяткі тыдняў арышту і тысячы даляраў штрафу. Гэта неабходна для таго, каб захаваць у чалавеку чалавечнасьць. Калі ён будзе забіваць жывёлаў, дык яму будзе напляваць на тое, што адбываецца зь ягоным суседам».
Як паведамляюць арганізатары, у наступны аўторак адбудзецца паседжаньне, прысьвечанае гэтай праблеме, прыняць удзел у якім БХД запрашае ўсе зацікаўленыя арганізацыі і неабыякавых людзей.
«Па-першае, як палітыкі, мы мусім турбавацца, каб законы ў нашай краіне былі чалавечнымі, як для людзей, так і для жывёлаў. Па-другое, як хрысьціянскія дэмакраты, мы мусім бараніць жыцьцё ва ўсіх ягоных праявах. А сёньня прызначаныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў гэтага якраз і ня робяць. Нашая задача — прымусіць прыняць закон „Аб абароне жывёл“. Беларусь — ці не адзіная краіна ў Эўропе, дзе няма такога закону. Калі зараз не спыніць гэты гвалт, дык ён будзе толькі расьці і распаўсюджвацца на іншыя катэгорыі безабаронных».
Увагу грамадзкасьці да праблемы катаваньня бяздомных жывёл БХД мае прыцягнуць празь пікеты, флэш-мобы, іншыя інфармацыйныя акцыі, а таксама шляхам збору подпісаў за ўвядзеньне адказнасьці на заканадаўчым узроўні за жорсткае абыходжаньне з жывёламі.
Лідэрка «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч кажа:
Паводле Марыны Хоміч, БХД спадзяецца таксама на супрацоўніцтва з грамадзкімі арганізацыямі, якія займаюцца абаронай жывёл. Адна з такіх арганізацый — «Заасьвет» — працуе ў гэтым кірунку ўжо пятнаццаць гадоў. Старшыня арганізацыі Маргарыта Пушкевіч вітае ініцыятыву палітыкаў:
Жорсткае абыходжаньне з жывёламі, якое стала прычынай іх гібелі альбо калецтва, а гэтаксама катаваньне жывёлаў цягнуць накладаньне штрафу ў памеры ад дзесяці базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. //
КаАП, артыкул 15.45
Як паведамляюць арганізатары, у наступны аўторак адбудзецца паседжаньне, прысьвечанае гэтай праблеме, прыняць удзел у якім БХД запрашае ўсе зацікаўленыя арганізацыі і неабыякавых людзей.